id: 4xau64

Падтрымайце спартыўна-музычны Фэст ва Уроцлаве

Падтрымайце спартыўна-музычны Фэст ва Уроцлаве

Our users created 1 288 418 fundraisers and raised PLN 1,518,231,523

What will you fundraise for today?

Create fundraiser

Description

30 жніўня 2025 года Суполка беларусаў Уроцлава суарганізуе спартова-музычны фэст “Братэрства Свабоды 2” – дзень, поўны спорту, музыкі, забаў і цікавай праграмы для дзяцей і дарослых. Гэтае мерапрыемства будзе святам адзінства, салідарнасці і здаровага ладу жыцця!


Мы запрашаем усіх падтрымаць нашу ініцыятыву і далучыцца да збору сродкаў для пакрыцця арганізацыйных выдаткаў:

  • арэнда намёта 5000 зл
  • арэнда пляцоўкі пад валейбол 840 зл
  • арэнда прыбіральняў 600 зл
  • іншыя выдаткі (забеспячэнне ўдзельнікаў неабходным інвентаром, прызы для пераможцаў, лагістыка і падатак VAT) 1500 zł


Калі нам удасца сабраць больш сродкаў, лішак будзе накіраваны на дабрачыннасць!


Праграма фэсту ўключае:


 • Аматарскі турнір па валейболе 6х6

 • Жывы канцэрт беларускіх і ўкраінскіх музыкаў!

 • Ёга-практыкі і творчыя заняткі для дзяцей

 • Конкурсы і забавы на працягу ўсяго дня


У нас таксама абяцаюць будуць ганаровыя госці, вядомыя спартоўцы і прадстаўнікі консульства Украіны і Адміністрацыі Уроцлава.


❤️ Ваша падтрымка вельмі важная для ўсіх нас!


Любы ваш данат дапаможа зрабіць гэты дзень незабыўным для ўсіх удзельнікаў турніру і гасцей мерапрыемства.

Дзякуй за вашу салідарнасць і падтрымку!


🧾 Заўвага пра празрыстасць:

Гэты збор арганізуецца пры ўдзеле Суполкі Беларусаў Уроцлава.


3% ад сабраных сродкаў ідуць на мінімальнае адміністрацыйнае суправаджэнне: бухгалтэрыя, арганізацыя выплат, базавая справаздачнасць.

Гэта дазваляе нам дакладна і своечасова пералічваць дапамогу, весці справаздачу і выконваць юрыдычныя абавязкі.

📌 Напрыклад:

з 1000 zł сабраных сродкаў – 970 zł ідзе непасрэдна на мэту збору, 30 zł – на забеспячэнне арганізацыйнай празрыстасці.


🧾 Informacja o przejrzystości

Ta zbiórka jest organizowana przy udziale Stowarzyszenia Białoruski Związek Solidarności.

3% z zebranych środków przeznaczane jest na minimalną obsługę administracyjną: księgowość, realizację wypłat oraz podstawowe rozliczenia.

Dzięki temu możemy dokładnie i terminowo przekazywać pomoc oraz spełniać obowiązki prawne.

📌 Na przykład:

Z 1000 zł zebranych środków – 970 zł trafia bezpośrednio na cel zbiórki, 30 zł – na zapewnienie organizacyjnej przejrzystości.





There is no description yet.

There is no description yet.

Download apps
Download the Zrzutka.pl mobile app and fundraise for your goal wherever you are!
Download the Zrzutka.pl mobile app and fundraise for your goal wherever you are!

Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!