id: 63cyku

Wsparcie duszpasterstwa Białorusinów w Warszawie

Wsparcie duszpasterstwa Białorusinów w Warszawie

 
Hanna Zhuromskaya

Updates10

  • Хрыстос уваскрос!


    Сябры, дзякуем вам за падтрымку нашых ініцыятываў!


    У сакавіку ў супольнасці былі моладзевыя катэхезы, біблійныя спатканні, размоўны польскі клуб. Адбылася чарговая сустрэча сямей, Надзя Бука правяла заняткі па маляванню для дзяцей і дарослых.


    Увесь сакавік па пятніцах на пл. Трох Крыжоў праходзіў Крыжовы шлях, кс. Яўген праводзіў набажэнства анлайн кожную суботу; па нядзелях у супольнасцях спявалі песні жальбы. Перажылі велікапосныя рэкалекцыі, рабілі вербы і разам маліліся ў Вербную нядзелю.


    Запрашаем на супольную малітву, на нашыя сустрэчы і заахвочваем сачыць за навінамі ў нашых сац.сетках.


    З Богам!

Add updates and keep supporters informed about the progress of the campaign.

Add updates and keep supporters informed about the progress of the campaign.
This will increase the credibility of your fundraiser and donor engagement.

Description

Сябры!


Нашая супольнасць стала развіваецца. Ладзяцца дзесяткі мерапрыемстваў, ініцыятываў, мы дапамагаем патрабуючым тым, чым можам. Душпастырства беларусаў Варшава стала месцам, якое яднае - і гэта радуе.


Большасць нашай дзейнасці ажыццяўляецца на энтузіяме. Аднак ёсць рэчы, якія не могуць утрымлівацца толькі валанцёрамі. Штонядзелю на нашых службах гучыць арган, а штодзённа нашыя сацыяльныя сеткі вядзе адказны за гэта чалавек. Нашы святары ўтрымліваюцца выключна з ахвяраванняў вернікаў. Разам з гэтым - душпастырства беларусаў Варшавы не мае ніякага фінансавання ад нейкіх рэлігійных ці свецкіх арганізацый. Усё ўтрыманне супольнасці - гэта толькі і выключна ахвяраванні саміх вернікаў.


Мы зрабілі рэкурэнтны збор на нашу дзейнасць для тых, каму блізкая наша дзейнасць. Яго найбольшы плюс у тым, што вы можаце наладзіць сталае ахвяраванне, то бок кожны месяц з вашага рахунка будзе аўтаматычна спісвацца выбраная квота. 


Яго важнасць у тым, што ваша штомесячная падтрымка дапаможа нам закрыць базавыя патрэбы ў доўгай перспектыве. Нават невялікая, але сталая падтрымка дапаможа нашай супольнасці працягваць расці і развівацца.


На дадзены момант мы хочам збіраць 1500 зл штомесяц які будуць накіраваны на:

  • аплату працы арганістаў (800 зл)
  • аплату працы адказнага за вядзенне сацыяльных сетак (700 зл)


Мы заўсёды робім фінансавую справаздачу на нашым сайце і ў сацыяльных сетках, дзе можна паглядзець усе ахвяраванні і выдаткі і - пры жаданні - задаць пытанні.


Разам мы робім вялікую справу! Ужо сёння дзякуем кожнаму за падтрымку!


Benefits of a recurring donations:
The Organiser receives 100% of your funds - we do not charge any fee
You remain in full control - you can stop the support at any time without any obligations
The Organiser can fully focus on his work
You get permanent access to posts and a special distinction
You don't have to remember about the next payments
It's easier than you think :)
Recurring Blik
Try BLIK recurring payments and support fundraisers regularly in just a few clicks
Recurring Blik Image
Try BLIK recurring payments and support fundraisers regularly in just a few clicks
Recurring Blik

Comments 1

 
2500 characters
  •  
    Anonymous user

    Darya Sirota

    PLN 50
We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using