Унутраны збор для Таццяны на пакрыццё коштаў арэнды
Унутраны збор для Таццяны на пакрыццё коштаў арэнды
Description
Дарагія сябры, Кіраўнічая Рада звяртаецца да вас з просьбай падтрымаць нашу актывістку і сяброўку Суполкі Таццяну 💚
Апошні месяц для Таццяны стаў сапраўдным выпрабаваннем. З-за прымусовага перапынку ў працы на два тыдні (кліенты, у якіх яна прыбірае, з’ехалі ў адпачынак, і знайсці хуткую падпрацоўку не ўдалося).
Да гэтага дадаліся непрадбачаныя выдаткі:
– візіт да ветэрынара з коцікам,
– дзве паездкі ў Варшаву па дакументы, неабходныя для атрымання карты побыту,
– і затрымка са стыпендыяй, якую Таццяна павінна была атрымаць пасля заканчэння курсаў, але яе па незразумелых прычынах не выплачваюць і робяць усё, каб не выплаціць.
У выніку ў снежні Таццяна не мае магчымасці аплаціць жыллё, і цяпер яна апынулася ў сітуацыі, калі без падтрымкі супольнасці не абысціся.
Мы ўсе ведаем, колькі Таццяна робіць для нашай арганізацыі (так, гэта яна была Сакратаром на мінулым Агульным Сходзе) і для беларускай справы: дапамагае, калі іншыя ў складанасці, уключаецца там, дзе трэба праца рукамі і сэрцам. І сёння ў дапамозе апынулася яна.
1500 злотыx — каб Таццяна магла аплаціць арэнду ў снежні і стабільна перажыць гэты цяжкі перыяд.
Дэдлайн: 30.11
Мы не раз казалі: Суполка — гэта не словы, гэта салідарнасць у дзеянні. Мы падтрымліваем адно аднаго, калі цяжка.
Ніхто з нас не ведае, у які момант дапамога можа спатрэбіцца нам асабіста.
Сёння мы можам падтрымаць Тацяну — заўтра яна або хтосьці з нас будзе падтрымліваць іншых.
Нават 5–10 злотыx маюць значэнне. Разам мы лёгка закрыем гэты невялікі, але вельмі важны для Таццяны збор.
Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца 💚