Купалле ва Уроцлаве 2026 - Noc Kupały we Wroclawiu 2026
Купалле ва Уроцлаве 2026 - Noc Kupały we Wroclawiu 2026
Description
🔥 КУПАЛЛЕ ВА УРОЦЛАВЕ — 27 ЧЭРВЕНЯ 🔥
Купалле ва Уроцлаве ўжо шмат гадоў застаецца адной з самых вялікіх і любімых беларускіх летніх сустрэч. Кожны год мы збіраемся разам, каб спяваць, танчыць, плясці вянкі, знаёміцца, сустракаць старых сяброў і проста добра праводзіць час у беларускай кампаніі😊
У гэтым годзе свята таксама ладзіцца без грантавага фінансавання і камерцыйных спонсараў. Каб Купалле адбылося, нам неабходна аплаціць біяпрыбіральні, намёты, лагістыку, матэрыялы для майстар-класаў, прадукты для грылю, дарогу для запрошаных гасцей і іншыя арганізацыйныя выдаткі. Агульны бюджэт мерапрыемства складае каля 4000 злотых.
Таму прапануем зрабіць тое, што беларусы заўсёды ўмелі лепш за ўсё: скінуцца разам на агульную справу.
Гэта свята робіцца для нас усіх і існуе дзякуючы нам усім. Калі вы хочаце, каб такія беларускія традыцыі працягвалі жыць ва Уроцлаве і надалей, будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку🌺
🎉 Праграма святкавання
🕐 13:30–17:00 — дзённая праграма
• мастацкі пленэр
• пазнаёмкі і нефармальныя актыўнасці
• варштат па вырабе сшыткаў
• кірмаш рамеснікаў
• грыль і прастора для адпачынку
• дзіцячая прастора
🌿 17:00–21:00 — абрадавая частка
• традыцыйныя купальскія абрады
• спевы
• танцы
• народныя гульні і забавы
🔥 21:00–22:00 — вогнішча
• скокі праз вогнішча
• пусканне вянкоў на ваду
• карагоды
• супольныя спевы
🧺 Што варта ўзяць з сабой?
• традыцыйны або «калятрадыцыйны» строй
• сродкі ад камароў і кляшчоў
• кветкі і стужкі для вянкоў
• наяўныя грошы на кірмаш і грыль
• добры настрой
• данаты на пакрыццё выдаткаў, звязаных з арганізацыяй свята
📍 Дзе?
Strachocin, https://maps.app.goo.gl/NE119JFmkeZwCEai8
👣 Як дабрацца?
Найбліжэйшыя прыпынкі — Biskupin і Bartoszowice. Побач ёсць бясплатны паркінг.
🕓 Калі?
Субота, 27 чэрвеня. Пачатак праграмы а 13:30.
Будзьма разам у самы доўгі і самы чароўны час года! Запрашаем усіх — і тых, хто адзначае Купалле кожны год, і тых, хто толькі адкрывае для сябе гэтую беларускую традыцыю.