10 гадоў альбому «Psychasamatyka»: перавыданьне на вініле.
10 гадоў альбому «Psychasamatyka»: перавыданьне на вініле.
Description
«Psychasamatyka» — гэта альбом, які быў напісаны ў адзін з самых складаных перыядаў у маім жыцьці. Ён стаў спосабам перажыць страту, працягнуць дыхаць і працягваць жыць. У наступным годзе альбому — 10 гадоў.
Мы хочам вярнуць яго да слухачоў у новым — вінілавым — гучаньні.
Ня проста як музычны рэліз, але як справа памяці, любові і падтрымкі адно аднаго.
🎯 Мэта краўдфандынгу — 12 000 € (50 868 zł)
Збор ахоплівае вытворчыя і тэхнічныя выдаткі:
1) Рэміксынг і рэмайстарынг гуку — 4 000 € (16 300 zł)
Прафэсійная праца прадусара для адаптацыі гуку пад вінілавы фармат і ўзнаўленьня дэталяў запісу.
2) Выраб вінілавага накладу і дастаўка — 5 000 € (21 195 zł)
- друк 300 копіяў,
- укладкі і дызайн,
- тэставыя экзэмпляры,
- міжнародная дастаўка і ўпакоўка.
3) Тэхнічныя і вытворчыя выдаткі — 3 000 € (12 860 zł)
- падрыхтоўка макетаў і матар’ялаў,
- друк паштовак і камплектацыя лотаў,
- лагістыка дастаўкі і камунікацыя,
- суправаджэньне кампаніі.

ЛОТЫ:
5 еўра – падзяка за падтрымку альбома ў сацыяльных сетках + спасылка на рэміксаваную вэрсію альбома «Psychasamatyka»
10 еўра – паштоўка з падзякай "Горад" (Ч/Б графіка, бэтон, вежы) альбо "Лес" (туман, дрэвы, сьвятло) – на выбар
15 еўра – набор паштовак "Горад" і "Лес" з падзякай
20 еўра – кніжная закладка “Горад” альбо “Лес” – на выбар + падзяка
30 еўра – Мінізін “Psychasamatyka. Нататкі” (PDF) – электронны буклет з чарнавікамі, гісторыямі і эскізамі песень + набор паштовак “Горад” і “Лес” з падзякай
40 еўра – асабістая падзяка ад Лявона Вольскага (галасавое паведамленьне альбо відэа) + набор паштовак "Горад" і "Лес" (з аўтографам)
50 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka» (стандарт)
70 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka»(з аўтографам)
80 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka»(з аўтографам) + набор паштовак "Горад" і "Лес"
100 еўра – квіток на канцэрт любога праекта Лявона Вольскага + вінілавая плытка «Psychasamatyka» з аўтографам + набор паштовак "Горад" і "Лес"
150 еўра – Zoom-сустрэча зь Лявонам Вольскім “Стварэньне альбома “Psychasamatyka”: Q&A і сэсія-расповед пра дзённікі, эскізы песень і абставіны стварэньня альбома (максымум: 10 чалавек)
200 еўра – Ваш асабісты радок (на выбар – вашае імя альбо псэўданім, назва кампаніі, вашае пажаданьне) на фірмовай укладцы альбома
500 еўра – карціна па матывах альбома «Psychasamatyka»(тэхніка: пастэль, памер карціны: 30 cm x 40 cm)
1000 еўра – пэрсанальны акустычны сольны канцэрт з песьнямі з «Psychasamatyka» і хітамі розных гадоў з асабістым прысьвячэньнем online (працягласьць 1 гадзіна)
Абірайце лоты ніжэй

Offers/auctions 14
Created by Organiser:
7. Вінілавая плытка «Psychasamatyka»(стандарт)
212 zł
Sold: 11
8. Вінілавая плытка «Psychasamatyka»
300 zł
Sold: 9
9. Вінілавая плытка «Psychasamatyka» + паштоўкі
340 zł
Sold: 8
10. Квіток на канцэрт Лявона Вольскага + вініл + паштоўкі
424 zł
Sold: 4
1. Падзяка за падтрымку
21 zł
Sold: 4
2. Паштоўка з падзякай
42 zł
Sold: 2
13. Карціна па матывах альбома «Psychasamatyka»
2120 zł
Sold: 1
14. Пэрсанальны акустычны сольны канцэрт
4240 zł
12. Ваш асабісты радок на фірмовай укладцы альбома
850 zł