Description

Прывітанне, сябры! Мы хочам выдаваць яшчэ больш цікавых беларускіх кніг. Таму шукаем дадатковыя сродкі і падтрымку сярод нашых прыхільнікаў. Паглядзіце, якія ў нас далёкасяжныя планы.


"Імя Ружы" Умбэрта Эка

"Забіць перасмешніка" Харпер Лі

"Стоўнэр" Джона Уільямса

"Завадны апельсін" Энтані Бёрджэса

"Лавец у жыце" Джэрома Сэлінджэра

"Граф Монтэ-Крыста" Аляксандра Дзюма

"Мобі Дзік" Германа Мелвіла

"Таемная гісторыя" Донны Тарт

"Сто гадоў адзіноты" Габрыеля Гарсія Маркеса

"Гульня ў класікі" Хуліа Картасара

"Дзюна" Фрэнка Герберта

"Песня лёду і агню" Джорджа Марціна

"Бляшаны барабан" Гюнтэра Граса

"На ўсход ад раю" Джона Стэйнбека

"Старым тут не месца" Кормака Макарці


Каб ажыццявіць гэтыя амбітныя праекты, мы маем патрэбу ў новых рэсурсах.

Растлумачым сітуацыю. Мы сутыкнуліся з праблемай росту. Наклады выдадзеных кніг прадаюцца не з той хуткасцю, як хацелася. Атрыманых сродкаў не хапае для павялічэння асартыменту. Функцыянаванне кнігарні "Кнігаўка", супраца з маркетплэйсамі Allegro і Amazon, ганарары для аўтараў, перакладчыкаў, рэдактараў - усё гэта трымае нас у тонусе, але, на жаль, не дае разгарнуцца напоўніцу.

А яшчэ мы хочам запусціць па-сапраўднаму рэкламу ў сацсетках і не толькі, каб як мага больш людзей даведалася пра беларускія кнігі і наша выдавецтва. Вашы ўкладанні дапамогуць нам нарэшце сфарміраваць прыстойныя рэкламныя бюджэты.

Выдавецтва "Янушкевіч" не стаіць на месцы і гарантуе, што новыя кнігі будуць!  Хочацца ствараць іх як мага хутчэй! Паглядзіце, над чым мы працуем прама зараз:


"Валадар Пярсцёнкаў. Дзве Вежы" Джона Р. Р. Толкіна

"Вядзьмар. Першыя тры кнігі" Анджэя Сапкоўскага

"Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" Ганны Янкуты

"Другая история советского белорусского кино" Вольгі Раманавай

"Огромная тень дождевого червя" Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва (калекцыйнае выданне да 35-годддзя гурта "Нейрадзюбель")

"Гаспадар Ледзянога Саду. Том 3" Яраслава Гжэндовіча


Benefits of a recurring donations:
The Organiser receives 100% of your funds - we do not charge any fee
You remain in full control - you can stop the support at any time without any obligations
The Organiser can fully focus on his work
You get permanent access to posts and a special distinction
You don't have to remember about the next payments
It's easier than you think :)

Location

Recurring Blik
Try BLIK recurring payments and support fundraisers regularly in just a few clicks
Recurring Blik Image
Try BLIK recurring payments and support fundraisers regularly in just a few clicks
Recurring Blik

Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!

We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using