Description

Урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку

23 жніўня (нядзеля) запрашаем беларусаў разам адзначыць адну з найважнейшых падзей у гісторыі нашай краіны – 25 Жнівень -- Дзень Незалежнасьці Рэспублікі  Беларусь –у Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку.

25 жніўня 1991 году Актам Вярхоўнага Савета пры аднагалосным галасаваньні Незалежнасьць Беларусі набыла канстытуцыйную сілу. Былі прынятыя важныя законы аб незалежнасьці беларускай дзяржавы. Гэта дзень, калі палітычна і юрыдычна была рэалізаваная мара многіх пакаленьняў беларусаў пра ўласную незалежную нацыянальную дзяржаву.

Арганізатары сьвята — «Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» — хочуць сабраць беларусаў Беластоку і гасьцей гораду на ўрачыстую імпрэзу з удзелам грамадзкіх дзеячаў, музыкаў, актораў і творчых калектываў.

Гэта будзе ня толькі канцэрт і супольнае сьвяткаваньне. Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля».

Чаму патрэбная падтрымка беларусаў

Прастора «Новая Зямля» — адна з галоўных беларускіх грамадзкіх і культурных пляцовак у Беластоку. Тут адбываюцца канцэрты, выставы, лекцыі, сустрэчы, адукацыйныя заняткі і дабрачынныя імпрэзы. Гэта месца, дзе беларусы могуць захоўваць сваю мову і культуру, сустракацца, падтрымліваць адзін аднаго і супольна ствараць.

Дзякуючы салідарнасьці беларусаў папярэднія зборы дапамаглі Прасторыпрацягнуць працу, за што мы шчыра ўдзячныя. Аднак праблема аплаты арэнды застаецца. Патрэбная далейшая сталая падтрымка.

«Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» не атрымліваюць фінансаваньня на арганізацыю гэтага сьвята. Мы маем памяшканьне, у якім можам сабрацца разам, але ня маем бюджэту на правядзеньне канцэрту, праезд запрошаных гасьцей, ганарары артыстам, рэкляму і пачастункі для ўдзельнікаў.

Таму мы зьвяртаемся да беларускай супольнасьці.

Станьце часткай гэтага сьвята і дапамажыце яго правесьці. Кожны ваш унёсак — гэта ня толькі падтрымка канцэрту да Дня Незалежнасьці, але і дапамога Прасторы  «Новая Зямля», каб яна магла працягваць сваю працу.

У праграме:

1.Сустрэча з Дэпутатамі Незалежнасьці

  • Зянон Пазьняк
  • Юры Беленькі — далучыцца анлайн

2.Урачысты канцэрт

  • Сяржук Доўгушаў

·      Тацьцяна і Юстына Карпіловіч, Зьміцер і Геральд Бартосік

·      Інтэграцыйны хор "Калина" (Беласток)

  • Ігар Палынскі

3.Інсцэнізацыя фрагмэнту сцэнаграмы Сесіі Незалежнасьці.

На што будуць накіраваныя сродкі

Агульная мэта збору — 9000 злотых.

  • падтрымка арэнды Прасторы «Новая Зямля» — 4000 злотых;
  • ганарары музыкам, акторам і іншым удзельнікам — 3000 злотых;
  • праезд гасьцей і транспартныя выдаткі — 500 злотых;
  • рэкляма і інфармацыйная падтрымка  падзеі — 1000 злотых;
  • кава, гарбата і пачастункі для гасьцей — 500 злотых.

Усе сродкі, сабраныя звыш неабходнай сумы, будуць накіраваныя на аплату арэнды і далейшую дзейнасьць Прасторы «Новая Зямля».

Далучайцеся да супольнага сьвята

Дзень Незалежнасьці мусіць быць сьвятам усёй беларускай супольнасьці.

Нават невялікае ахвяраваньне мае значэньне. Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку.

Беларусы, падтрымаем сябе. Сьвяткуем Незалежнасьць разам. Захоўваем беларускую прастору разам.


Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!

We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using