id: jurgs4

Organizacja amatorskiego turneju siatkówki plażowej we Wrocławiu

Organizacja amatorskiego turneju siatkówki plażowej we Wrocławiu

Description

Падтрымайце спартыўна-музычны Фэст ва Уроцлаве 



29 верасня 2024 года мы арганізуем спартыўны-музычны фэст “Братэрства Свабоды” – дзень, поўны спорту, музыкі, забаў і цікавай праграмы для дзяцей і дарослых. Гэтае мерапрыемства будзе святам адзінства, салідарнасці і здаровага ладу жыцця!


Мы запрашаем усіх падтрымаць нашу ініцыятыву і далучыцца да збору сродкаў для пакрыцця арганізацыйных выдаткаў: арэнда пляцоўкі, забеспячэнне ўдзельнікаў неабходным інвентаром і прызамі для пераможцаў. Калі нам удасца сабраць больш сродкаў, лішак будзе накіраваны на дабрачыннасць!


Праграма фэсту ўключае:


 • Аматарскі турнір па валейболе 6х6

 • Жывы канцэрт беларускіх і ўкраінскіх музыкаў!

 • Ёга-практыкі і творчыя заняткі для дзяцей

 • Конкурсы і забавы на працягу ўсяго дня


У нас таксама будуць ганаровыя госці, вядомыя спартоўцы і прадстаўнікі консульства Украіны і Адміністрацыі Уроцлава.


Ваша падтрымка вельмі важная для ўсіх нас!


Любы ваш данат дапаможа зрабіць гэты дзень незабыўным для ўсіх удзельнікаў турніру і гасцей мерапрыемства.

Дзякуй за вашу салідарнасць і падтрымку!

Location

Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!

We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using