id: kbmknn

Анатомія Адама Кея па-беларуску

Анатомія Адама Кея па-беларуску

Description

На сувязі «Кніжны Вырай» бібліятэка, якая вырашыла стаць выдавецтвам! Калі мы з вамі яшчэ не знаёмыя, давайце гэта выправім. Мы невялікая ініцыятыўная група, якая аднойчы сабралася разам з адной простай, але вельмі важнай мэтай: зрабіць кнігі на роднай мове дасяжнымі для беларусаў і беларусак Кракава.


Мы пачыналі са стварэння ўтульнай бібліятэкі для нашай супольнасці, ладзілі розныя імпрэзы, і сёння нашыя паліцы налічваюць ужо больш за 800 кніг!

Але ў працэсе мы зразумелі адну рэч: проста збіраць кнігі нам ужо мала. Нам захацелася іх ствараць. Мы набылі першыя аўтарскія правы на пераклад і выдалі па-беларуску цудоўны комікс «Трымайся, трусік!». І ведаеце што? Спыніцца аказалася проста немагчыма! Мы сціпла паабяцалі сабе: «Добра, будзем набываць правы і рабіць хаця б па адной кніжцы на год». І ўзяліся за пераклад легендарнай «Анатоміі» Адама Кея ...


cDQ4WwdEXM8MP9yA.jpg


📚 Што гэта за кніга


«Kay’s Anatomy» — сусветны бэстсэлер пра чалавечае цела, створаны пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам. Колькасць прададзеных асобнікаў «Анатоміі» разам з перакладамі на шматлікія мовы па ўсім свеце перавысіла мільён. Эх, вось бы беларускім кнігам такія продажы!

Мы ў «Кніжным выраі» вырашылі, што такая кніга не павінна заставацца без беларускага перакладу, таму рыхтуем да друку нашу версію! Ну, як нашу, яе падрыхтавала прафесійная каманда — перакладчыца, рэдактарка, карэктарка. Цяпер мы рыхтуем праект кнігі да друку і запрашаем вас падтрымаць наш праект!


4FGTdGwNpC5bQazR.jpg


Гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра:

  • мозг, сэрца, скуру, косці;
  • бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела;
  • тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць у стасунку да свайго цела, але не заўжды могуць запытацца.


Для каго кніга

  • Для цікаўных дзяцей: якім хочацца ведаць, як працуе цела (і якія задаюць шмат нязручных пытанняў)
  • Для дарослых: якія так і не атрымалі адказы на гэтыя пытанні ў сваім дзяцінстве.
  • Для ўсіх, хто хоча прасунуцца ў анатамічнай лексіцы па-беларуску


💛 Пра беларускае выданне

  • Прафесійны пераклад складанай анатамічнай тэрміналогіі са слоўнікам напрыканцы
  • Мяккая каляровая вокладка, дзякуючы чаму кніжка важыць менш і яе лёгка перавозіць у валізцы і чытаць пад коўдрай з ліхтарыкам
  • У сярэдзіне багата арыгінальных ілюстрацый Генры Пакера. Ілюстрацыі чорна-белыя
  • Дробныя адаптацыі для беларускага чытача, але з захаваннем фірмовага гумару Кея
  • Каля 400 старонак карыснай і захапляльнай інфармацыі

gnEokdPvkBfuSqe8.jpg


💸 На што грошы?

Нам трэба сабраць сродкі на:

  • Ліцэнзію і роялці. Правы мы атрымалі амаль задарма, але мы мусім плаціць аўтару невялікі адсотак з кожнай прададзенай кнігі.
  • Пераклад 
  • Рэдактуру/карэктуру 
  • Вёрстку 
  • Друк (наклад 300 шт.) 
  • Лагістыка і іншае (бухгалтэрыя, банкаўскія камісіі, упакоўка, абавязковыя экзэмпляры) 


BOO8UDkd8o6d9pvK.jpg


🤝 Як стаць часткай праекта?

Усё вельмі проста: падтрымайце нас праз гэтую зборку. Фактычна, ваш унёсак гэта паўнавартасная перадзамова кнігі.


Што гэта дае вам? Гарантыю таго, што вы атрымаеце свежанькі асобнік «Анатоміі» ў ліку самых першых чытачоў, адразу як ён выйдзе з друкарні!


Што гэта дае нам? Жыццёва неабходную фінансавую падушку. Сабраныя сродкі пойдуць выключна на аплату самога друку і на тое, каб разлічыцца з камандай, якая ўжо выканала сваю вялікую працу над тэкстам.


📦 Важна: пра дастаўку

Калі вы знаходзіцеся ў Кракаве, мы з вялікай радасцю перададзім вам кнігу асабіста! Але калі вам патрэбна дастаўка ў іншы горад ці краіну, калі ласка, звярніце ўвагу: паштовыя выдаткі трэба будзе аплаціць дадаткова (яны не ўваходзяць у суму ўнёску за кнігу).

Чаму так? Наш папярэдні досвед з глабальнай рассылкай коміксаў «Трымайся, трусік!» быў цудоўным, але кошт паштовых паслуг ледзь не пусціў нас саміх па свеце без вопраткі =) Таму гэтым разам мы вельмі спадзяёмся на вашае разуменне і падтрымку!


🤝 Хочаце дапамагчы бясплатна? Гэта таксама магчыма! Перашліце інфармацыю знаёмым, раскажыце пра нас за гарбатай або напішыце пару цёплых слоў у нашых сацсетках. Чым больш людзей даведаецца пра «Анатомію Кея» па-беларуску, тым хутчэй яна пабачыць свет! ❤️


🕒 Калі чакаць кнігу

Вось наш графік:

  • ☑️ пераклад ужо гатовы
  • ☑️ карэктура/рэдактура - зробленыя
  • ☑️ вёрстка зроблена
  • ☑️ друк у тыпаграфіі 4-6 тыдняў,
  • ☑️ дастаўка папярэдніх замоў чэрвень-ліпень

Як і з коміксам "Трымайся, Трусік!" мы маем намер расказваць нашым спонсарам, як ідзе праца, ці ёсць затрымкі і максімальна хутка дасылаць паасобнічкі, калі яны прыедуць з друкарні.


🤍

Чаму гэты праект важны для нас (і для вас)?

«Кніжны вырай» – гэта невялікая ініцыятыва. Мы (пакуль) не зарабляем на продажы кніг, за намі няма вялікіх спонсараў. Мы звычайныя эмігранткі, працуем не ў ІТ-сферы, і выцягнуць усе выдаткі на выданне кнігі самастойна для нас вельмі цяжка.

Але ў нас ёсць вялікая мара і справа, якая жыве ў самым сэрцайку: рабіць выдатныя сусветныя выданні даступнымі на беларускай мове. І мы ганарымся тым, што часам робім немагчымае: напрыклад, мы, зусім маленькія, змаглі набыць правы ў самога брытанскага гіганта Penguin Publishers! Мы ў шоку.

Каб гэтая кніга стала рэальнасцю, нам патрэбны мінімальны збор, які пакрые выдаткі на ліцэнзію, пераклад і друк. Кожная замоўленая вамі кніга — гэта ваша персанальная інвестыцыя ў дзіцячую навукпоп-літаратуру і падтрымка беларускай культуры ў не самыя простыя часы.

Offers/auctions 2

Buy, Support.

Buy, Support. Read more

Created by Organiser:

Highlighted

Books • Foreign language

"Анатомія для дзяцей" Адама Кея /Anatomia dla dzieci, język białoruski

Кніга "Анатомія для дзяцей"400 старонакЧорна-белы друкМяккая вокладка

60 zł

Sold: 19 out of 100

Books • Foreign language

Anatomia dla dzieci + komiks Trymajsia, Trusik!

Камплект з 2 кніжакНаш першы пераклад - комікс "Трымайся, Трусік!" 180 каляровых старонакНаш другі пераклад - кніга "Анатомія для дзяцей" 300 старонак

120 zł

Sold: 4 out of 40

Comments 1

 
2500 characters
  •  
    User unregistered

    Вельмі чакаем!

    PLN 145
We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using