id: mk4rca

Дапамога вымушанаму мігранту з Беларусі

Дапамога вымушанаму мігранту з Беларусі

Description

🆘 Тэрмінова патрэбна дапамога беларусу, які ўцякаў ад рэпрэсій і трапіў у закрыты лагер для бежанцаў у Польшчы.


Мэта збору: 5000 злотых

Гэтыя сродкі патрэбныя для аплаты адваката, які займаецца падрыхтоўкай абскарджання адмоўнага рашэння аб прызнанні міжнароднай аховы.

Алег(імя змененае з прычынаў бяспекі) — беларус, які быў вымушаны пакінуць радзіму па палітычных прычынах.

29.09 прыбываючы ў закрытым лагеры для бежанцаў, ён атрымаў адмову ў атрыманні міжнароднай аховы ў Польшчы, і зараз яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь.


Некалькі гадоў ён жыў у Грузіі, але вымушаны быў шукаць бяспеку ў краінах ЕС,праз адсутнасць магчымасці легалізацыі ў Грузі. Ён пісаў у консульства Польшчы з просьбай выдаць візу, але не атрымаў адказу


Калі да сканчэння беларускага пашпарту засталося 6 месыцаў, Алег вырашыў скарыстацца адзіным шанцам - прыляцець самалетам у Варшаву, каб на месцы папрасіць міжнародную абарону.

Адразу па прыбыцці ў аэрапорт яго затрымалі, адабралі тэлефон і планшэт, не дазволілі паведаміць сваякам або адвакату.


Сёння Алег утрымліваецца ў закрытым цэнтры для замежнікаў.

Умовы там складаныя:

- мінімальны рацыён (хлеб і плаўлены сыр), які небяспечны для чалавека з хранічнымі захворваннямі;

- лекі можна атрымаць толькі праз тыдзень;

- абмежаваны доступ да сувязі і інфармацыі.


Мы збіраем сродкі на:

- Юрыдычную дапамогу і аплату судовых пошлін

- далейшую адаптацыю ў Польшчы


Нават невялікі ўнёсак — 20, 30 або 50 злотых — дапаможа зрабіць жыццё ў няволі хоць трохі лягчэйшым і працягваць барацьбу за свабоду.


📌 Поўную гісторыю можна прачытаць у артыкуле Еўрарадыё — “Ой, няшчаснага затрымалі…”

https://euroradio.fm/oy-nyashchasnaga-zatrymali-yak-belarus-trapiu-u-lager-dlya-bezhancau-u-polshchy


🙏 Падтрымайце Алега! Разам мы можам зрабіць так, каб справядлівасць перамагла.



Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!

We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using