id: nnvhzg

Спектакль паводле п'есы З. Пазьняка "Інсургенты"

Спектакль паводле п'есы З. Пазьняка "Інсургенты"

Our users created 1 268 328 fundraisers and raised 1 466 358 593 zł

What will you fundraise for today?

Create fundraiser

Updates3

  • Spektakl według sztuki Z. Pazniaka "Insurgenci".

    1Comment
     
    2500 characters
     

    Aksana Martsioshkina • 01.05.2025 20:56

    30 красавіка ў Беластоцкім беларускім хабе "Новая Зямля" прайшла прэм’ера спэктаклю-містэрыі "Інсургенты" паводле матываў аднайменнай п’есы Зянона Пазьняка. Гледачы сустрэлі пастаноўку вельмі прыхільна. Сама творчая задума і выкананьне ідэі з боку рэжысёра і актораў выклікалі працяглыя вопляскі па заканчэньні спэктаклю. А скарбонка для дабравольных ахвяраваньняў засталася пад самую накрыўку запоўненая данатамі ўдзячных гледачоў. Аўтар арыгінальнай п’есы - Зянон Пазьняк - таксама прысутнічаў на прэм’еры і пасьля фіналу спэктакля ўзяў слова. Зянон Станіслававіч павіншаваў актораў і рэжысёра з прэм’ерай, пахваліў за добрую плённую працу і самаахвярнасьць, пажадаў далейшых творчых посьпехаў і дасягненьняў. Асабліва ён адзначыў ролю, як ня дзіўна, Цітуса Далеўскага, а вось вобраз Кастуся Каліноўскага з пэўных прычынаў раскрытыкаваў. Поўнае відэа прамовы Пазьняка і непасрэдна самой пастаноўкі мы падрыхтуем у бліжэйшы час. Дзякуем за вашыя ахвяраваньні і заклікаем працягваць падтрымліваць нашую ініцыятыву, каб мы змаглі хутчэй арганізаваць гастрольны тур нашай тэатральнай пастаноўкі

    No comments yet, be first to comment!

    Read more
Add updates and keep supporters informed about the progress of the campaign.

Add updates and keep supporters informed about the progress of the campaign.
This will increase the credibility of your fundraiser and donor engagement.

Description

30 красавіка ў Беластоцкім беларускім хабе "Новая Зямля" прайшла прэм’ера спэктаклю-містэрыі "Інсургенты" паводле матываў аднайменнай п’есы Зянона Пазьняка.


Гледачы сустрэлі пастаноўку вельмі прыхільна. Сама творчая задума і выкананьне ідэі з боку рэжысёра і актораў выклікалі працяглыя вопляскі па заканчэньні спэктаклю.


Аўтар арыгінальнай п’есы - Зянон Пазьняк - таксама прысутнічаў на прэм’еры і пасьля фіналу спэктакля ўзяў слова.

Дзякуем за вашыя ахвяраваньні і заклікаем працягваць падтрымліваць нашую ініцыятыву, каб мы змаглі хутчэй арганізаваць гастрольны тур нашай тэатральнай пастаноўкі.


«Інсургенты» – гэта п’еса пра тых, хто з адвагай стаў на шлях змагання за свабоду і незалежнасць, пра ахвяры і перамогі, пра боль і надзею.

Наколькі гэта гісторыя гучыць актуальна сёння – калі беларусы зноў мусяць змагацца за свае правы, за сваю культуру, за сваю мову, за сваё жыццё? Наколькі сучасныя людзі адчуваюць сябе нашчадкамі сваёй слаўнай мінуўшчыны? Ці здольны мы пабудаваць масты паміж мінулым і сучасным, паміж сучасным і будучым, паміж сабой?

Гэтая пастаноўка мае на мэце не толькі вяртанне беларусам іх голасу і гісторыі, але і натхненне на новыя ініцыятывы і дасягненні.


Выдаткі на ажыццяўленне пастаноўкі ўключаюць:

Працу з касцюмамі і дэкарацыямі, гук, музыка ,святло, мультымедыйнае афармленне, ганарары актораў . Таксама плануецца запіс спектакля ў відэафармаце для размяшчэння на інтэрнэт-пляцоўках.



„Insurgenci” – to sztuka o tych, którzy z odwagą stanęli na drodze walki o wolność i niezależność, o ofiarach i zwycięstwach, o bólu i nadziei.

Jak bardzo ta historia brzmi aktualnie dziś – kiedy Białorusini ponownie muszą walczyć o swoje prawa, swoją kulturę, swój język, swoje życie? Na ile współczesni ludzie czują się spadkobiercami swojej chwalebnej przeszłości? Czy jesteśmy w stanie zbudować mosty między przeszłością a teraźniejszością, między teraźniejszością a przyszłością, między sobą?

Ta inscenizacja ma na celu nie tylko przywrócenie Białorusinom ich głosu i historii, ale także inspirowanie do nowych inicjatyw i osiągnięć.


Koszty realizacji inscenizacji obejmują:

Prace nad kostiumami i dekoracjami, dźwięk, muzykę, światło, multimedia, wynagrodzenia aktorów. Planowane jest również nagranie spektaklu w formacie wideo do umieszczenia na platformach internetowych.

There is no description yet.

There is no description yet.

Location

Download apps
Download the Zrzutka.pl mobile app and fundraise for your goal wherever you are!
Download the Zrzutka.pl mobile app and fundraise for your goal wherever you are!

Moneyboxes

Nobody created moneybox for this fundraiser yet. Your moneybox may be the first!

Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!