Дапаможам журналістцы Аксане пераадолець цяжкі час
Дапаможам журналістцы Аксане пераадолець цяжкі час
Our users created 1 247 826 fundraisers and raised 1 405 409 592 zł
What will you fundraise for today?
Description
Мяне завуць Аксана, я незалежная журналістка і мама,якая была вымушаная пакінуць Беларусь.
Я самастойна гадую дачку і працягваю змагацца за жыццё ў выгнанні. У 2020 годзе, пасля ўдзелу ў асвятленні падзей у Беларусі, я была вымушаная пакінуць Радзіму. Спачатку я знайшла прытулак у Грузіі, а пасля пераехала ў Польшчу, дзе працягнула працу ў незалежным выданні.
На жаль, пасля замарозкі амерыканскіх праграм дапамогі, я не атрымала заробак за студзень. Зараз я ў вельмі складанай сітуацыі: праз некалькі тыдняў я змагу знайсці новую працу, але проста зараз у мяне няма сродкаў, каб заплаціць арэнду і забяспечыць дачку.
Я ніколі не думала, што апынуся ў падобнай сытуацыі, і буду вымушаная прасіць дапамогі ў іншых людзей. Але зараз у нас няма ні родных, ні сяброў, а спыненне майго заробку можа стаць для нас катастрофай.
Калі вы можаце падтрымаць мяне і маю дачку — будзем шчыра ўдзячныя за любую дапамогу.
Нават невялікі ўнёсак або распаўсюд інфармацыі дапамогуць нам перажыць гэты цяжкі перыяд.
🙏 Дзякуй вам за падтрымку і салідарнасць!

There is no description yet.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.