id: v9epb6

Дапамога мастаўлянскай парафіі пераадоліць наступствы буры

Дапамога мастаўлянскай парафіі пераадоліць наступствы буры

Description

Сродкі збірае Юрый Меляшкевіч — грамадзкі актывіст у справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, в. а. старшыні БНФ на замежжы.

Зьвяртаюся з просьбай дапамагчы праваслаўнай парафіі на радзіме Кастуся Каліноўскага — у Мастаўлянах. Некалькі дзён таму моцная бура нанесла вялікую шкоду старадаўнім мастаўлянскім могілкам. Вецер паваліў шмат дрэў, пашкодзіў надмагіллі, агароджу і іншыя элементы могілак.

Гэтыя могілкі маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасьць. На іх тэрыторыі знаходзіцца старадаўняя драўляная царква сьвятых Казьмы і Дзям'яна — адзіны захаваны гістарычны будынак з часоў, калі ў Мастаўлянах жыла сям'я Каліноўскіх.

Маштаб разбурэньняў настолькі вялікі, што невялікая парафія не ў стане самастойна справіцца з наступствамі стыхіі. Таму прашу падтрымаць збор сродкаў на аднаўленьне парадку на могілках.

Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на выдаленьне аварыйных дрэў, расчыстку завалаў, рамонт пашкоджаных агароджы і надмагілляў, а таксама на добраўпарадкаваньне тэрыторыі, якая пацярпела ад буры.

Кожная ахвяраваная сума дапаможа захаваць гэтае гістарычнае месца для будучых пакаленьняў. Дзякуй усім, хто вырашыць падтрымаць гэты збор!UlCIFVDhBOs31ALV.jpg

Comments

 
2500 characters
Zrzutka - Brak zdjęć

No comments yet, be first to comment!

We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using