id: vj3byz

Дзень Волі - 105 гадоў!

Дзень Волі - 105 гадоў!

 
Ekaterina Nowinski

Description

105-ая гадавіна Дня Волі ў Кракаве!

⚪️🔴⚪️


Усе мы з тымценнем у сэрцы адзначаем гэты дзень, чакаем і матэрыялізуем нашы мары, калі ўсе разам пройдземся па галоўных вуліцах сваіх родных гарадоў Беларусі.


Усё абавязкова будзе! 

Працягваем упарта ісці да нашай агульнай мэты!


Дзень Волі ў Кракаве арганізоўвае невялікая каманда валанцёраў. 

Калі марш не патрабуе вялікіх грашовых укладанняў, то выступ артыстаў на канцэрце - іншая справа. 


Таму просім вашай падтрымкі. 


Мы запрасілі на святочны канцэрт нашых "мясцовых" беларускіх артыстаў - Насцю Хмель і новы музычны гурт, які можа быць прыемным сюрпрызам.

Акрамя гэтага спецыяльна на наша святкаванне ў Кракаў завітае разам са сваёй сям'ёй КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА, таленавітая музыкантка і паэтка, якая выступіць разам з дачкой-скрыпачкай Стэфай.


Сабраныя сродкі пойдуць на ганарары артыстам і пакрыццё даезду і пражывання Кацярыны і яе сям'і.  


Мы лічым, што падтрымліваць сваю родную культуру і яе дзеячаў ва ўсе часы - важная і неабходная справа. 

Рабіць жа гэта ў часы яе актыўнага і наўмыснага знішчэння - справа годнасці і самапавагі для кожнага свядомага Беларуса!

Comments 1

 
2500 characters
  •  
    Daria

    Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

    PLN 100
We prioritize safety. If you have any concerns, please report this fundraiser using