Description
Купалле - гэта ўжо брэнд, сімвал, нацыянальнае свята, якое штогод збірае сотні беларусаў ва ўсім свеце. Неўзабаве зноў адбудзецца свята летняга сонцастаяння, і мы вырашылі з камандай «Этна Традыцыя» зрабіць падарунак і паспець выдаць чарговы спеўнік «Купальскі спеўнік».
Раней ужо выходзілі вялікім накладам і сталі вельмі запатрабаванымі і папулярнымі нашы кішэнныя спеўнікі: «Народны», «Калядны», «Бяседныя песні», а ў 2024 годзе выйшаў «Дзіцячы спеўнік».
У новым спеўніку вы знойдзеце шмат усяго цікавага:
- купальскія песні з розных рэгіёнаў Беларусі,
- характарыстыкі і апісанні песень,
- ноты і аўдыёдадатак,
- інструкцыі,
- сцэнар і этапы Купалля.
Укладальніца: Паліна Курановіч, этна-спявачка, фалькларыстка.

Наш праект адрасуецца ўсім беларусам, і ўдзел кожнага вельмі важны.
Захоўваем, ствараем і аднаўляем нашы традыцыі разам!
Усе спонсары атрымаюць кнігу ў падарунак (PDF ці папяровае выданне).
Таксама можна стаць галоўным спонсарам — ваша імя і лагатып будуць размешчаны на галоўных старонках выдання.
Выбірайце свой лот.
Данат можна зрабіць таксама на PayPal: https://tradycyja.com/padtrymac/
ці на рахунак фундацыі: https://donate.stripe.com/28o9BaghXeXEeLC9AA
з пазнакай “Kupala Songbook”.
Кошты выдання «Купальскага спеўніка»
Друк 1 000 асобнікаў: 11 000 zł (≈2 560 €).
Укладанне: 2 580 zł (600 €).
Малюнкі і распрацоўка дызайну: 2 150 zł (500 €).
Вёрстка: 860 zł (200 €).
Набор нот: 1 030 zł (240 €).
Запіс аўдыёдадатку: 1 290 zł (300 €).
Агульны кошт выдання: 18 912 zł (≈4 400 €).