Унутраны збор для Лізы
Унутраны збор для Лізы
Description
Сябры, Кіраўнічая Рада звяртаецца да вас з просьбай падтрымаць нашу сяброўку Рады Суполкі і актывістку Лізавету Кульпановіч 💚
У Лізаветы здарыўся форс-мажор: яна раптоўна трапіла ў бальніцу. Спачатку яна звярнулася ў СОР, адкуль яе накіравалі на лячэнне ў шпіталь, дзе яна прабыла 4 дні. Пасля выпіскі са шпіталя Марціняка без страхоўкі быў выстаўлены рахунак на 2500 зл, і ўжо пачала налічвацца пеня.
Акрамя гэтага, чакаецца яшчэ адзін рахунак за дапамогу ў СОР — дакладная сума пакуль невядомая, але яна можа складаць каля 1000 зл. Для чалавека з звычайным заробкам, з выдаткамі на арэнду і базавыя патрэбы, закрыць гэтую суму самастойна вельмі складана.
Лізавета шмат робіць для нашай супольнасці, і цяпер яна сама апынулася ў сітуацыі, калі без салідарнасці і падтрымкі супольнасці не абысціся.
🎯 Мэта збору
Пакрыць кошт лячэння ў шпіталі (рахунак на 2500 зл + пеня) і будучы рахунак за СОР (каля 1000 зл). Калі атрымаецца сабраць крыху больш, гэта дапаможа Лізавеце спакойна перажыць гэты перыяд без рызыкі далейшага росту пазыкі.
Калі маеце магчымасць — далучыцеся, калі ласка.
Кожныя 10–20 злотых маюць значэнне. Разам мы можам хутка закрыць гэты нечаканы доўг і падтрымаць чалавека, які з’яўляецца часткай нашай супольнасці і сто разоў заслугоўвае дабра, якое цяпер яму вяртаецца 💚