id: 93f8zs

Letucień: Piknik Białoruski w Krakowie 2023

Letucień: Piknik Białoruski w Krakowie 2023

Nasi użytkownicy założyli 1 163 790 zrzutek i zebrali 1 209 252 794 zł

A ty na co dziś zbierasz?

Opis zrzutki

Беларуская дыяспара ў Кракаве ўжо ў чацвёрты раз стварае вялікі Пікнік — і нам патрэбная ваша дапамога, каб зрабіць яго яшчэ лепей! 


Што такое «Беларускі Пікнік у Кракаве» і які ён быў у мінулыя гады

YSzFfgifT6iFXqEy.png

Беларускі Пікнік у Кракаве — гэта вялікі сямейны фестываль беларускай культуры, поўны розных актыўнасцяў. Летась да трох тысяч чалавек прыйшлі да нас у кракаўскі парк Jordana, каб патанчыць пад улюбёных беларускіх выканаўцаў, паслухаць лекцыі па гісторыі Беларусі, наведаць разнастайныя майстар-класы і раздзяліць асалоду ад летняга дня ў прыемнай кампаніі з новымі сябрамі і старымі знаёмымі. 



daWsA2gEEQFPVD3h.png

У гэтым годзе Пікнік займеў афіцыйную назву Letucień і свой унікальны дызайн. Фестывалю спаўняецца чатыры гады, ён ужо стаў добрай летняй традыцыяй кракаўскай дыяспары, якую мы хочам развіваць і паляпшаць.

Q7wm9vWXqcaV0Bui.png

Наш фестываль — гэта свята для ўсіх узростаў, дзе ёсць актыўнасці нават для самых маленькіх беларусікаў. Наша мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яркія праекты.sGSNjQ77ohOUk3vW.png

Хто мы


Усяго ў камандзе Пікніка — больш за 40 арганізатараў і арганізатарак, якія паклапоцяцца за кожную дэталь ад абсталявання пляцовак да ідэальнага дызайну ўсёq прасторы, каб Letucień быў прыгожым, камфортным і з магчымасцямі для адпачынку кожнага і кожнай. 


У каманды ёсць тры галоўныя арганізатаркі, якія каардынуюць агульную працу: Кася, Лера і Алёна.

Nf22x9cVK5NlVz0S.png

Колькі каштуе арганізаваць Пікнік


У мінулым годзе з вашай падтрымкай мы сабралі 4,300 злотых на арганізацыю Пікніка, а таксама атрымалі 10 тысяч злотых ад горада. Гэтыя грошы пайшлі на арэнду сцэны і гукавой апаратуры, генератараў; намётаў, сталоў і крэсел; арганізацыю санітарнай зоны (туалетаў, сметнікаў), вады і ежы для валанцёраў; запрашэнне артыстаў і выступоўцаў, дзіцячых аніматараў, матэрыялы для мастацкіх майстар-класаў, друкаваныя матэрыялы. 


Сабекошт Пікніка ў 2022 годзе выйшаў каля 33 тысяч злотых, з якіх толькі арэнда генератараў і падрыхтоўка сцэны без ганарараў артыстам каштуюць да 7 тысяч.

Ojn262UcGK9nVAij.png

Арганізатары Пікніка, таксама, як наведвальнікі, не бяруць сабе ганарараў і да таго ўкладаюць у Пікнік не толькі сваю працу, але і грошы.

74rJwt12U43kafJl.png

Для таго, каб Letucień атрымаўся ў гэтым годзе, каб мы змаглі запрасіць класных артыстаў і артыстак, арганізаваць больш фудтракаў і месцаў для адпачынку, нам неабходна ваша падтрымка. Разам мы здольныя на самыя неймаверныя і цудоўныя рэчы.

D4mFn3YqshRWfmrb.jpg

Нам патрэбная вашая дапамога

У гэтым годзе ў нашай каманды маштабныя планы:

7RGArkmbAHuoigdy.png

IEnmwhvUYCDjd2lH.png

Дзякуючы вашым данатам мы зможам рэалізаваць усе ідэі і арганізаваць вялікае свята беларускай культуры ў Кракаве — пікнік Letucień. Станьце часткай гэтай унікальнай для горада падзеі і дапамажыце развіццю нашай дыяспары, каб у будучыні мы мелі яшчэ больш рэсурсаў для новых сумесных праектаў ад беларусаў і беларусак. Вялікі дзякуй!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Lokalizacja

Pierwsza na świecie Karta Wpłatnicza. Przyjmuj wpłaty gdziekolwiek jesteś.
Pierwsza na świecie Karta Wpłatnicza. Przyjmuj wpłaty gdziekolwiek jesteś.
Dowiedz się więcej

Oferty/licytacje 4

Kupuj, Wspieraj.

Kupuj, Wspieraj. Czytaj więcej

Nieaktywne
Inne
Набор стыкераў
Вялікі дзякуй ад каманды Пікніка і набор стыкераў
40 zł

Kupione 13

Zakończona
Moda • Inne
Набор стыкераў і цішотка
Вялікі дзякуй ад каманды Пікніка, набор стыкераў і цішотка
100 zł

Kupione 22 z 22

Zakończona
Inne
Набор стыкераў і цішотка з дастаўкай
Усё пералічанае вышэй з дастаўкай па Польшчы (альбо накладзеным плацяжом у любую кропку свету)
150 zł

Kupione 1

Zakończona
Inne
Усё пералічанае вышэй і ўваход на afterparty
Усё пералічанае вышэй і ўваход на afterparty — вечарыну з арганізатарамі і арганізатаркамі, артыстамі і артысткамі Пікніка
200 zł

Kupione 11 z 20

Zakończona

Wpłaty 145

preloader

Komentarze 11

 
2500 znaków