id: 9mpjpg

Святкуем Каляды ў Кракаве | Kalady Białoruskie w Krakowie

Святкуем Каляды ў Кракаве | Kalady Białoruskie w Krakowie

Opis zrzutki

Пяты год беларуская дыяспара ў Кракаве ладзіць зімовае свята з ялінкай і падарункамі для дзетак ды забавамі для ўсіх. Каляды — сапраўдны дзень яднання беларусаў і беларусак перад Новым годам, і мы просім дапамагчы зрабіць іх яркімі і поўнымі цеплыні!


Каляды адбудуцца 14 снежня (нядзеля) у Muzeum Podgórza (ul. Limanowskiego 51). Першыя мерапрыемствы пачнуцца а 11:30, а ўсё свята працягнецца да 19:30.


З вашай падтрымкай мы штогод рыхтуем падарункі для сотні дзетак, а ўручае іх Святы Мікалай разам з камандай падчас святочнага спектаклю ад аматарскага тэатру "Nievymoŭnaje". Акрамя таго, мы будзем калядаваць з этна-гуртам Laleja, піць гарбатку ад «Чайнай пошты Кракаў», есці дранікі і шмат чаго яшчэ!


LqL8msaX9WRLMLOe.jpg

Поўную праграму Калядаў мы апублікуем у акаўнтах «Крока» у Instagram і Facebook, а таксама ў Telegram-канале Беларускай дыяспары Кракава. Падпісвайцеся, каб нічога не прапусціць! Там жа ў хуткім часе з’явіцца форма для рэгістрацыі вашых дзетак на спектакль і падарункі.


Арганізатары і арганізатаркі не бяруць сабе ганарараў. Усе сабраныя грошы ідуць выключна на падрыхтоўку мерапрыемстваў.


w3dAYFVSXHAwJfK6.jpg

💛 Хто арганізоўвае Каляды


За падрыхтоўку Калядаў адказвае таварыства «Крок» (Białoruskie Stowarzyszenie “Krok”) — івент-каманда беларускай дыяспары ў Кракаве, якая займаецца арганізацыяй вялікіх мерапрыемстваў, а таксама летняга Пікніка Letucień. Калі вы хочаце далучыцца да нас ці прапанаваць партнёрства, пішыце на пошту [email protected].


Кожным сумесным святам мы спрабуем дадаць і дзецям, і дарослым добрых успамінаў, натхніць і падтрымаць сваіх, а таксама захаваць нашую цудоўную культуру ў сэрцах, бо, як казаў Караткевіч, кожны носіць сваё неба з сабой. І Беларусь там, дзе мы з вамі.

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!

Dbamy o bezpieczeństwo. W razie wątpliwości zgłoś tę zrzutkę przez