Zachowaj wspomnienia Alesia Adamowicza
Zachowaj wspomnienia Alesia Adamowicza
Nasi użytkownicy założyli 1 271 690 zrzutek i zebrali 1 476 198 235 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Aktualności1
-
Быў стораны сайт пра Адамовіча, гэта чарнавы варыянт і будзе дапрацоўвацца ў вольны час. Так як сродкі на стварэнне паўнавартаснага сайта і працы над стварэннем фільма недастакова https://adamovich.eu/
Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!

Dodawaj aktualności i informuj wspierających o postępach akcji.
To zwiększy wiarygodność Twojej zrzutki i zaangażowanie darczyńców.
Opis zrzutki
Мы, ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча», запускаем збор сродкаў на запіс успамінаш стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча да 100-годдзя пісьменніка.
Тэмы, якія ён падымаў, застаюцца актуальнымі і сёння: антыядзерная, антываенная, тэма рэпрэсій. Асобна варта вылучыць тэму прымірэння і пакаяння народаў, якую мы лічым вельмі важнай. Мы імкнёмся запісаць ўспаміны тых людзей якія ведалі асабіста Алеся Адамовіча і тых хто даследуе яго дзенайсць і стварыць дакументальныя фільмы і падрыхтавацца да 100 годзя пісьменіка.
Першы фільм мы прысвецім яго антыядзернай пазіцыі.
Мы ўжо сабралі і працягваем збіраць архіўныя фота і відэа з тых часоў. Напрыклад, нам удалося звязацца з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць іх каментары і ўспаміны пра візіт Алеся Адамовіча ў Японію. Дамовіліся з адным з удзельнікаў антыядзернага марша ў Токіа ў 1990 годзе, былым міністрам ГДР, Себасцьянам Флюгбайлам. Мы таксама дамовіліся з іншымі людзьмі для запісу іх успамінаў, але некаторыя з іх знаходзяцца ў сталым узросце і маюць праблемы са здароўем, таму ёсць рызыка не паспець.
Асноўныя месцы запісу успамінаў гэта Берлін і Токіа. Але людзі якія ведалі асабіста Адамовіча пражываюць таксама ў Бельгіі, Чэхіі, Літве, Украіне, США, Ізраіле і іншых краінах
На фота Алесь Адамовіч і Камакі Курыхара.
Сродкі нам неабходныя для таго, каб як мага хутчэй пачаць запіс успамінаў для дакументальнага фільма.
Фінансаванне патрэбна на:
- Набыццё або арэнда абсталявання для відэазапісу (Камера, софтбоксы, мікрафон і т.д.) - 15 000 злотых (каля 4000 даляраў)
- Выдаткі на праезд (асноўныя месцы):
- Квіток да Японіі і назад: 5000 злотых (1200 даляраў)
- Квіткі да Берліна і назад: 1000 злотых (250 даляраў)
- Пражыванне:
- Берлін (10 дзён): 4000 злотых (1000 даляраў)
- Токіа (6 дзён): 3000 злотых (800 даляраў)
- Арэнда памяшкання для запісу (8 дзён) : 8000 злотых (2000 даляраў)
- Аплату аўтарскіх правоў за выкарыстанне асобных матэрыялаў для стварэння и набыцця: 4000 злотых (1000 даляраў)
- Аплата працы спецыялістаў і перакладчыкаў: 6000 злотых (1500 даляраў)
Агулам: 48 000 злотых.
Гэта мінімальны бюджэт для таго каб мы маглі запісаць успаміны тых людзей хто ведаў асабіста Алеся Адамовіча. Мы ўжо спрабавалі знайсці фінансаванне праз розныя фонды, але не атрымалі падтрымкі з-за складанасці рэалізацыі і высокіх выдаткаў, бо значная частка праекта ўключае падарожжы па розных краінах.
Мы спадзяёмся на падтрымку ўсіх неабыякавых да творчасці і дзейнасці Алеся Адамовіча і заклікаем дапамагчы нам захаваць памяць пра Адамовіча.
Наша ініцыятыўная група была створана ў студзені 2018 года ў Беларусі.
Да 2020 года нам удалося рэалізаваць некалькі праектаў па захаванні памяці Алеся Адамовіча. Аднак пасля 2020 года наша дзейнасць была прыпыненая. Цяпер мы вяртаемся, каб ізноў нагадаць пра Алеся Адамовіча і актуальнасць яго ідэй. Без вашай падтрымкі мы не зможам рэалізаваць запланаванае і годна падрыхтавацца да 100-годдзя пісьменніка.
Прыпынак Адамовіча:
Помнік Алесю Адамовічу:
Нашыя сацыяльныя сеткі:
Калі не зможаце ахвяраваць, тут, ёсць ў нас PayPal

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.