Opis zrzutki

«Psychasamatyka» — гэта альбом, які быў напісаны ў адзін з самых складаных перыядаў у маім жыцьці. Ён стаў спосабам перажыць страту, працягнуць дыхаць і працягваць жыць. У наступным годзе альбому — 10 гадоў.

Мы хочам вярнуць яго да слухачоў у новым — вінілавым — гучаньні.

Ня проста як музычны рэліз, але як справа памяці, любові і падтрымкі адно аднаго.



oUdStPXXMoVdkcfQ.jpg🎯 Мэта краўдфандынгу — 12 000 € (50 868 zł)

Збор ахоплівае вытворчыя і тэхнічныя выдаткі:

1) Рэміксынг і рэмайстарынг гуку — 4 000 € (16 300 zł)

Прафэсійная праца прадусара для адаптацыі гуку пад вінілавы фармат і ўзнаўленьня дэталяў запісу.

2) Выраб вінілавага накладу і дастаўка — 5 000 € (21 195 zł)

  • друк 300 копіяў,
  • укладкі і дызайн,
  • тэставыя экзэмпляры,
  • міжнародная дастаўка і ўпакоўка.

3) Тэхнічныя і вытворчыя выдаткі — 3 000 € (12 860 zł)

  • падрыхтоўка макетаў і матар’ялаў,
  • друк паштовак і камплектацыя лотаў,
  • лагістыка дастаўкі і камунікацыя,
  • суправаджэньне кампаніі.


sJriKZVaorlT7lxJ.jpg


ЛОТЫ:

5 еўра – падзяка за падтрымку альбома ў сацыяльных сетках + спасылка на рэміксаваную вэрсію альбома «Psychasamatyka»

10 еўра – паштоўка з падзякай "Горад" (Ч/Б графіка, бэтон, вежы) альбо "Лес" (туман, дрэвы, сьвятло) – на выбар 

15 еўра – набор паштовак "Горад" і "Лес" з падзякай 

20 еўра – кніжная закладка “Горад” альбо “Лес” – на выбар + падзяка

30 еўра – Мінізін “Psychasamatyka. Нататкі” (PDF) – электронны буклет з чарнавікамі, гісторыямі і эскізамі песень + набор паштовак “Горад” і “Лес” з падзякай

40 еўра – асабістая падзяка ад Лявона Вольскага (галасавое паведамленьне альбо відэа) + набор паштовак "Горад" і "Лес" (з аўтографам)

50 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka» (стандарт) 

70 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka»(з аўтографам) 

80 еўра – вінілавая плытка «Psychasamatyka»(з аўтографам) + набор паштовак "Горад" і "Лес"

100 еўра – квіток на канцэрт любога праекта Лявона Вольскага + вінілавая плытка «Psychasamatyka» з аўтографам + набор паштовак "Горад" і "Лес"

150 еўра – Zoom-сустрэча зь Лявонам Вольскім “Стварэньне альбома “Psychasamatyka”: Q&A і сэсія-расповед пра дзённікі, эскізы песень і абставіны стварэньня альбома (максымум: 10 чалавек)

200 еўра – Ваш асабісты радок (на выбар – вашае імя альбо псэўданім, назва кампаніі, вашае пажаданьне) на фірмовай укладцы альбома 

500 еўра – карціна па матывах альбома «Psychasamatyka»(тэхніка: пастэль, памер карціны: 30 cm x 40 cm)

1000 еўра – пэрсанальны акустычны сольны канцэрт з песьнямі з «Psychasamatyka» і хітамі розных гадоў з асабістым прысьвячэньнем online (працягласьць 1 гадзіна)



Абірайце лоты ніжэй

⬇️

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!

Dbamy o bezpieczeństwo. W razie wątpliwości zgłoś tę zrzutkę przez