Уратуем беларускі Пікнік LTCŃ разам | Wspierajmy Piknik LTCŃ
Уратуем беларускі Пікнік LTCŃ разам | Wspierajmy Piknik LTCŃ
Nasi użytkownicy założyli 1 261 402 zrzutki i zebrali 1 447 955 014 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
Прывітанне, беларусы і беларускі сусвету! На сувязі — Letucień, летні беларускі Пікнік у Кракаве. [Po-polsku poniżej]
Нават калі ты ніколі не быў ці не была на Пікніку — уяві сабе, як жа файна сабрацца разам: вялікі парк з пышнымі дрэвамі, гоман і смех, знаёмыя, якіх даўно не бачыў, твая любімая музыка, што льецца са сцэны, пах дранікаў ды кавы — і бясконцае лета.
Калісьці, у 2020 годзе, беларускі пікнік прайшоў упершыню — маленькі, лакальны, але цёплы і поўны ўсмешак. Мы пачалі са шчырага энтузіязму і дабрасуседства. А ўжо ў 2021 годзе каманда пашырылася, мы сабраліся на сапраўдным кургане з відокам на Кракаў — танчылі, спявалі, знаёміліся, бавілі час і сустракалі захад сонца разам.
З 2022 года сустракаемся ў вялікім, класным парку Jordana. А ў 2024-м фестываль вырас яшчэ больш — далучыліся госці з розных мясцін: ад роднай Беларусі да розных гарадоў Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Нідэрландаў, Чэхіі. Па нашым сціплым падлікам, нас было ўжо больш за 5000. На свята завітвалі і нашыя мясцовыя сябры і сяброўкі з Польшчы ды Украіны, бо свята — яно для ўсіх.
🎉 Мы разам слухалі РСП ды Leibonik, елі дранікі ды блінчыкіі пілі гарбату ды ліманады, адукоўваліся з АйЦі Барадой ды Зояй Прышывалка, набывалі і прадавалі ручныя вырабы на кірмашы, ляжалі на пледах пад кронамі дрэваў, бегалі з мячом на полі, танчылі пад дыджэяў і лайв-выступоўцаў, натхняліся мастацтвам — і на месцы, і нават у віртуальнай прасторы.
За некалькі гадоў Пікнік вырас і палюбіўся гасцям з розных куточкаў свету, а мы не здраджвалі сваім прынцыпам — рабіць як для сябе, рабіць бясплатным, рабіць нават калі стаміліся — бо ўсім нам трэба шчырае свята пасярод будняў.
❗️ Дык вось. Усяго гэтага ў 2025 годзе можа не стацца. Чаму? Таму што ў Пікніка LTCŃ няма фінансавання. Ёсць толькі мы — і вы.
З самага пачатку Пікніка наша каманда, якая цяпер вырасла да 30 арганізатараў і 70 валанцёраў, стварае свята для нас усіх — без ганарараў, часам укладваючы свае грошы. З кожным годам фестываль расце — і нам трэба ўсё больш рэсурсаў, каб зрабіць якасную, бяспечную і натхняльную падзею.
💰 У 2024 годзе выдаткі Пікніка склалі 100 тысяч злотых, ці 25 тысячеўра. З іх амаль 40% — гэта вашы данаты.
У нас няма буйных спонсараў ці грантаў, але ёсць агромністы энтузіязм і вы, наша супольнасць. Пакуль што мы дакладна маем 20 тысяч злотых, якія атрымалі праз вашы данаты 1,5% падаткаў. Дзякуй вам за гэта! Гэта сума дазволіла нам пачаць падрыхтоўку да фестывалю, але на ўсе выдаткі трэба знайсці яшчэ больш за 100 тысяч.
Мы шчыра верым, што Пікнік — гэта наша агульная справа. Калі рабіць, то разам, калі святкаваць, то разам. Каб і сёлета мы сустрэліся цёплым ліпеньскім днём у Кракаве, мы просім цябе дапамагчы.
🤲 Уваход на Пікнік бясплатны, але мы прапануем табе набыць сімвалічны квіток на фестываль. Уяві, колькі цёплых успамінаў у цябе застанецца пасля гэтага вялікага свята. Адкладзі суму, якую табе зручна заплаціць за квіток на фестываль, і занатуй дату — 26 ліпеня мы чакаем цябе і тваіх блізкіх!
👉 Наша мэта на тое, каб LTCŃ адбыўся, — гэта 105 тысяч злотых, ці 26 тысяч еўра. І да 1 чэрвеня нам трэба сабраць хаця бы 70% сумы. Інакш Пікнік давядзецца адмяніць.
Ужо хутка мы раскажам пра падарункі, якія будуць за пэўныя сумы данатаў. Вы іх атрымаеце незалежна ад таго, калі зрабілі данат.
Падпісвайся на наш Instagram ці Facebook і сачы за навінамі.
___________________________________________________
Чым ты можаш дапамагчы:
— Падтрымаць данатам
— Распавесці пра Пікнік сябрам і сяброўкам
— Калі ў цябе ёсць бізнэс — стань нашым партнёрам, для гэтага напішы на [email protected]
Давай створым свята задам! Дзякуй! Абдымаем, каманда беларускага Пікніка LTCŃ
——————— [PO-POLSKU] ———————
Piknik Letucień (LTCŃ) to jedno z największych wielokulturowych wydarzeń integracyjnych w Polsce zorganizowane przez mniejszość narodową. Cała białoruska diaspora w Krakowie aktywnie się angażuje w kulturalne życie miasta, mając chęć poznania się nawzajem z polską kulturą, tradycjami, a zwłaszcza ludźmi, wśród których my odnaleźliśmy nowy dom.
Od 2020 roka organizujemy Białoruski Piknik. Przeszliśmy od przyjacielskiego spotkania na 40 osób do dużego festiwalu na 5 tysiące gości. Przez kilka lat Piknik rozrósł się i pokochali go goście z różnych zakątków świata, a my nie zdradziliśmy swoich zasad — robić jak dla siebie, robić bezpłatnie, robić nawet gdy jesteśmy zmęczeni — bo wszyscy potrzebujemy szczerego święta pośród codzienności.
❗️ Wszystko to w 2025 roku może się nie wydarzyć. Dlaczego? Ponieważ Piknik LTCŃ nie ma finansowania. Jesteśmy tylko my — i wy.
Nie mamy dużych sponsorów czy grantów, ale mamy ogromny entuzjazm i was, naszą społeczność. Na razie na pewno mamy 20 tysięcy złotych, które otrzymaliśmy dzięki waszym darowiznom 1,5% podatku. Dziękujemy wam za to!
Szczerze wierzymy, że Piknik to nasza wspólna sprawa. Jeśli robić, to razem, jeśli świętować, to razem. Aby i w tym roku spotkać się ciepłym lipcowym dniem w Krakowie, prosimy cię o pomoc.
🎫 Wstęp na Piknik jest bezpłatny, ale proponujemy ci zakup symbolicznego biletu na festiwal. Wyobraź sobie, ile ciepłych wspomnień pozostanie ci po tym wielkim święcie. Odłóż sumę, którą wygodnie ci zapłacić za bilet na festiwal, i zanotuj datę — 26 lipca czekamy na ciebie i twoich bliskich w parku Jordana!
Zapraszamy do obserwowacji naszej strony na Facebooku, gdzie będziemy informować o wszystkich nowościach dotyczących festiwalu.
📰 O nas po-polsku:
krakow.naszemiasto.pl: Piknik Letucień (LTCŃ) w Parku Jordana - było kolorowo, wesoło i smacznie.
krakow.pl: Za nami kolejna edycja Spotkania Integracyjnego Piknik „Letucień”

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Na dobruû spravu