id: db7mx6

Ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў

Ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў

Opis zrzutki

Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі!


Нам даўно не хапала месца для сустрэч, мерапрыемстваў і ініцыятыў, таму цяпер мы рыхтуем новую прастору, якой змогуць карыстацца сябры суполкі і ўсе, хто хоча зрабіць у ёй нешта сваё. Мы хочам, каб тут можна было праводзіць лекцыі, варштаты, размоўныя сустрэчы, настолкі, творчыя падзеі.


Рамонт мы робім уласнымі рукамі. Зараз у памяшканні трэба зашліфаваць і залакіраваць падлогу, пафарбаваць сцены, столь і дзверы, зрабіць плінтусы, прыбраць і нарэшце прывесці прастору ў нармальны стан.


На дадзены момант мы ўжо выдаткавалі больш за 2000 злотых. Мы набылі лак для падлогі, фарбу для сцен, працоўныя матэрыялы, плінтусы, гіпсакардон, шпаклёўку і штукатурку, а таксама арандавалі шліфавальную машынку і купілі стужкі для яе.


Наперадзе яшчэ закуп мэблі: сталоў, крэслаў, паліц, сейфа і іншых неабходных рэчаў, без якіх прастора не зможа нармальна працаваць.


Мы збіраем 7000 злотых, каб зрабіць месца, адкрытае для сустрэч, ініцыятыў і супольнасці.


Кожны данат — гэта рэальная дапамога ў стварэнні прасторы, якой потым змогуць карыстацца дзясяткі людзей.

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!

Dbamy o bezpieczeństwo. W razie wątpliwości zgłoś tę zrzutkę przez