id: f6ax9x

Дапамога пацярпелым ад вайны ва Украіне/ Pomoc ofiarom wojny na ukrainie/ Допомога постраждалим від війни в Україні

Дапамога пацярпелым ад вайны ва Украіне/ Pomoc ofiarom wojny na ukrainie/ Допомога постраждалим від війни в Україні

Zrzutka została wyłączona przez organizatora
Wpłaty nieaktywne - wymagane działanie Organizatora zrzutki. Jeśli jesteś Organizatorem - zaloguj się i podejmij wymagane działania.

Nasi użytkownicy założyli 1 158 252 zrzutki i zebrali 1 203 185 366 zł

A ty na co dziś zbierasz?

Opis zrzutki

Падчас вайны дапамогі не бывае зашмат. Кожны стэрыльны бінт ці бляшанка кансерваў могуць уратаваць чалавека. Кожная маленькая добрая справа ад тых, хто зараз у бяспецы, можа апынуцца каштоўнейшым падарункам лёсу таму, чый лёс як раз зараз і вырашаецца дзесьці пад кулямі ці ракетамі над галавой.

А яшчэ дапамога не мусіць спыняцца: кожны дзень, кожны тыдзень, а хутка ўжо і кожны месяц яе не перастаюць чакаць ва ўкраінскіх гарадах у аблозе, у эвакуацыйных цягніках і аўтобусах, у лагерах уцекачоў дзесьці на мяжы, у валанцёрскіх пунктах польскіх гарадоў. Жывая крыніца дапамогі не мусіць перасыхаць, мы павінны дбаць пра тое, каб з яе заўжды мог набрацца сіл той, хто іх ужо амаль страціў.

Фонд “Беларусы ў Лодзі” пачынае доўгатэрміновы збор сродкаў, які будзе трываць і размяркоўваць рэсурсы на працягу ўсяго патрэбнага часу. Мы дапамагаем тым, хто бяжыць ад вайны ў Лодзь, і тым, хто застаецца ва Ўкраіне, свядома ці вымушана.

Наш фонд паўстаў пасля падзей 2020-га года ў Беларусі для таго, каб прымаць і падтрымліваць беларускіх уцекачоў. За час свайго існавання мы наладзілі працу фонду і маем трывалыя працоўныя стратэгіі дапамогі. Пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Ўкраіну 24 лютага 2022 года ўсе нашыя сілы мы накіравалі на падтрымку новай вялікай хвалі ўцекачоў.

Нашыя валанцёры ездзяць сустракаць людзей на мяжу, арганізоўваюць транспарт і лагістыку, дапамагаюць з жыллём, працай, рэчамі, юрыдычнымі кансультацыямі, збіраюць і адпраўляюць фуры з гуманітарнай дапамогай ва Ўкраіну і шмат чаго яшчэ.

Мы запускаем збор сродкаў для таго, каб працягваць і пашыраць нашую дапамогу.

На што пойдуць сабраныя сродкі:

-       Набыццё ежы, лекаў і рэчаў першай неабходнасці для ўцекачоў;

-       Укамплектаванне і адпраўка гуманітарнай дапамогі тым, хто застаўся ва Ўкраіне;

-       Аплата арэнды жылля;

-       Упарадкаванне ўсіх юрыдычных дакументаў для ўцекачоў (у тым ліку пераклад і суправаджэнне ў дзяржаўных установах);

-       Іншыя тэрміновыя патрэбы.

Вайна не заканчваецца, калі чалавек перасякае ўкраінска-польскую мяжу. Яна цягнецца за ім страхам, галечай, бяздомнасцю, стратай блізкіх і ўшчэнт зруйнаваным жыццём. У нашых з вамі сілах імкнуцца зрабіць так, каб ніводзін чалавек не заставаўся сам насам з вайной і яе наступствамі, незалежна ад колькасці кіламетраў, якія аддзяляюць яго ад месца, дзе ўзрываюцца бомбы.

Мы верым у тое, што дабро пераможа. І працуем над гэтым, разам з вамі. Дзякуй!


W czasie wojny pomocy nie może być "za dużo". Każdy sterylny bandaż lub puszka z konserwami może uratować życie człowieka. Każdy mały dobry uczynek od tych, którzy są teraz bezpieczni, może być cennym darem losu dla kogoś, kto teraz rozstrzyga się właśnie gdzieś pod kulami lub rokietami nad głową.

A pomoc nie powinna się spynić: codziennie, co tydzień, a niedługo co miesiąc czeka w oblężonych ukraińskich miastach, w pociągach ewakuacyjnych i autobusach, w obozach dla uchodźców gdzieś na granicy, w punktach wolontariatu polskich miast. Żywe źródło pomocy nie może wyschnąć, musimy zadbać o to, aby ten, kto prawie ją utracił, zawsze mógł z niej nabrać sił.

Fundacja "Białorusini w Łódzkim" uruchamia długofalową zbiórkę pieniędzy, które są przeznaczone na cały niezbędny czas. Pomagamy tym, którzy świadomie lub przymusowo uciekają przed wojną w Łodzi oraz tym, którzy pozostają na Ukrainie.

Nasza fundacja powstała po wydarzeniach z 2020 roku w Białorusi, aby przyjmować i wspierać białoruskich uchodźców. W czasie naszego istnienia ustaliliśmy pracę fundacji i mamy silne strategie działania pomocy. Po inwazji militarnej Rosji w Ukrainę 24 lutego 2022 roku, skierowaliśmy wszystkie nasze siły do ​​wsparcia nowej wielkiej fali uchodźców.

Nasi wolontariusze wyjeżdżają na spotkanie z ludźmi na granicy, organizują transport i logistykę, pomagają w mieszkaniu, pracy, rzeczach, poradach prawnych, odbierają i wysyłają ciężarówki z pomocą humanitarną dla Ukrainy i wiele więcej.

Rozpoczynamy zbiórkę pieniędzy, aby kontynuować i poszerzać naszą pomoc.

Na co zostaną przeznaczone zebrane środki:

- Zakup żywności, lekarstw i artykułów pierwszej potrzeby dla uchodźców;

- Źbiór i wysyłka pomocy humanitarnej do tych, którzy pozostali w Ukrainie;

- Płatność zamieszkiwania;

- Organizowanie wszystkich dokumentów prawnych dla uchodźców (w tym tłumaczenia i wsparcie w agencjach rządowych);

- Inne pilne potrzeby.

Wojna nie kończy się, gdy ktoś przekroczy granicę ukraińsko-polską. Za nią następuje strach, bieda, bezdomność, utrata bliskich i całkowicie zrujnowane życie. Staramy się, aby nikt nie został sam z wojną i jej następstwami, niezależnie od tego, ile kilometrów dzieli go od miejsca wybuchu bomby.

Wierzymy, że zwycięży dobro. I pracujemy nad tym razem z wami. Dziękujemy!


Під час війни великой допомоги не бувае занадто. Кожна стерильна пов’язка чи банка консерв може врятувати людину. Кожна маленька добра справа тих, хто зараз у безпеці, може стати дорогоцінним подарунком тому, чия доля вирішується саме зараз десь під кулями чи ракетами над головою.

І допомога не повинна припинятися: щодня, щотижня, а скоро й місяця вона чекає в українських містах в облозі, в евакуаційних потягах і автобусах, у таборах біженців десь на кордоні, у волонтерських пунктах польських міст. Живе джерело допомоги не повинно пересихати, треба подбати, щоб завжди міг набратися з нього сили той, хто майже втратив.

Фонд "Беларусі в Лодзі" запускає довгостроковий збір коштів, який витримає та виділить ресурси на весь необхідний час. Ми допомагаємо тим, хто тікає від війни до Лодзі, і тим, хто залишається в Україні, свідомо чи примусово.

Наш фонд був створений після подій 2020 року в Беларусі для прийому та підтримки беларуських біженців. За час свого існування ми налагодили роботу фонду і маємо потужні робочі стратегії допомоги. Після військового вторгнення Росії в Україну 24 лютого 2022 року ми направили всі свої сили на підтримку нової великої хвилі біженців.

Наші волонтери їдуть зустрічати людей на кордоні, організовують транспорт і логістику, допомагають з житлом, роботою, речами, юридичною консультацією, збирають та відправляють вантажівки з гуманітарною допомогою в Україну та багато іншого.

Ми запускаємо збір, щоб продовжити та розширити нашу допомогу.

На що будуть використані зібрані кошти:

-       Придбання біженцям продуктів харчування, ліків та предметів першої необхідності;

-       Збір та відправка гуманітарної допомоги тим, хто залишився в Україні;

-       Оплата оренди;

-       Оформлення всіх юридичних документів для біженців (включаючи переклад та підтримку в державних установах);

-       Інші невідкладні потреби.

Війна не закінчується, коли людина перетинає українсько-польський кордон. За нею страх, бідність, безпритульність, втрата близьких і повністю зруйноване життя. Ми намагаємося зробити так, щоб ніхто не залишився наодинці з війною та її наслідками, незалежно від кількості кілометрів, які відділяють від місця вибуху бомб.

Ми віримо, що добро переможе. І ми над цим працюємо разом з вами. Дякуємо!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Pierwsza na świecie karta do przyjmowania wpłat. Karta Wpłatnicza.
Pierwsza na świecie karta do przyjmowania wpłat. Karta Wpłatnicza.
Dowiedz się więcej

Wpłaty 5

 
Dane ukryte
200 zł
 
Dane ukryte
ukryta
SB
Siarhei B
100 zł
VK
Vadzim K
200 zł
 
Dane ukryte
50 zł

Komentarze 1

 
2500 znaków
  •  
    Użytkownik anonimowy

    Жыве Беларусь!
    Слава Украіні!

    50 zł