id: nxsrda

Выданне кнігі пра беларускіх лірнікаў / Książka o lirnikach

Выданне кнігі пра беларускіх лірнікаў / Książka o lirnikach

Opis zrzutki

Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання кніга, цалкам прысвечаная старажытнай і ўнікальнай з’яве нашай культуры — лірніцтву


Гэта традыцыя вандроўных спевакоў, што неслі гукі колавай ліры з вёскі ў вёску, спяваючы малітвы, псальмы і баллады. Іх можна было сустрэць на кірмашах, каля храмаў, у вясковых дварах. Іх песні былі часткай тутэйшага жыцця, а іх постаць — знаёмай і важнай фігурай на культурным гарызонце беларускай вёскі.

Але лірнікі — гэта не проста музыкі. Гэта людзі, якія жылі ўласным, асаблівым светам. Яны мелі сваю замкнёную супольнасць, у якой былі свае правілы, артэльны парадак, нават уласная мова, зразумелая толькі “сваім”. Гэта былі людзі паміж светамі — зямным і нябесным, прысутнасцю і адсутнасцю, беднасцю і святасцю. 


📖 У кнізе:

  • апісанне самой ліры — старадаўняга інструмента з колам замест смыка;
  • звесткі пра майстроў і лірнікаў;
  • партрэты беларускіх лірнікаў і старцаў, сабраныя з архіўных крыніц;
  • аналіз песеннага рэпертуару і яго духоўнага сэнсу;
  • рэгіянальныя асаблівасці традыцыі;
  • фатаграфіі, малюнкі, тэксты песень;
  • сучасныя спробы адраджэння і інтэрпрэтацыі.


Кніга ствараецца на падставе магістарскай працы вядомага папулярызатара беларускага фальклору, даследчыка Сержука Доўгушава, напісанай у сценах Акадэміі навук Беларусі. Пасля вымушанай эміграцыі ў 2021 годзе ён не здолеў яе абараніць. Каб праца не знікла, узнікла ідэя выдаць яе як асобную кнігу — даступную шырокай аўдыторыі.


eU1nwdIGcqkmXDRc.jpg


📚 Гэта не першае даследаванне,

але першая кніга ў такім фармаце, прысвечаная выключна беларускім лірнікам. Яна грунтуецца на глыбокім навуковым матэрыяле, але напісаная з душой — з любоўю да спадчыны, з клопатам пра яе будучыню. Кніга выйдзе на двух мовах: па беларуску і па-польску.


💬 Каб кніга з’явілася на свет, патрэбныя сродкі на:

  • рэдагаванне і вёрстку,
  • дызайн і афармленне,
  • друк


Кошт выдання кнігі (500 асоб.) — 19 000 злотых (прыкладна 4500 еўра).


🎁 Бонусы для ахвярадаўцаў:

— Імёны ўсіх, хто падтрымае на суму ад 1700 zł (≈ 400 EUR), будуць упісаныя ў асобную старонку падзякі ў кнізе.

— Пры падтрымцы ад 60 zł (≈ 15 EUR) — вы атрымаеце асобнік кнігі з подпісам аўтара.

— Усе ўдзельнікі атрымаюць ранні доступ да электроннай версіі кнігі.

— Іншыя лоты і падарункі — глядзіце ніжэй на старонцы!


Далучайцеся!

Давайце зробім выданне гэтай кнігі магчымым,

каб памяць пра лірнікаў не знікла.





🇵🇱 🇵🇱 🇵🇱

W Warszawie planowane jest wydanie książki o białoruskich lirnikach.

To szczególnie ważne dla popularyzacji i zapoznania polskiej publiczności z tradycją białoruskiego lirnictwa.


📖 W książce:

– opis samej liry

— starożytnego instrumentu z kołem zamiast smyczka;

– informacje o mistrzach i lirnikach;

– analiza repertuaru pieśni i jej duchowego sensu; – regionalne cechy tradycji;

– fotografie, rysunki, teksty pieśni;

– współczesne próby odrodzenia i interpretacji.


Książka powstaje na podstawie pracy magisterskiej znanego popularyzatora białoruskiego folkloru, badacza Sergiusza Dołguszawa, napisanej w murach Akademii Nauk Białorusi. Po zmuszonej emigracji w 2021 roku nie zdążył jej obronić. Aby praca nie zniknęła, pojawił się pomysł, by wydać ją jako osobną książkę — dostępną dla szerokiej publiczności.


LK5ciXbEMYxIipJm.jpg📚 To nie pierwsze badania, ale pierwsza książka w takim formacie, poświęcona wyłącznie białoruskim lirnikom. Opiera się na głębokim materiale naukowym, ale napisana jest z sercem — z miłością do dziedzictwa, z troską o jego przyszłość.

Książka zostanie wydana w dwóch językach: po białorusku i po polsku.


💬 Aby książka ujrzała światło dzienne, potrzebne są fundusze na: – redakcję i skład, – projektowanie i opracowanie graficzne, – druk.

Koszt wydania książki (500 egzemplarzy) — 19 000 zł (około 4500 EUR).

QWFX9TZEZ6gj3FTm.jpg


🎁 Bonusy dla darczyńców:

– Imiona wszystkich, którzy wesprą sumą od 1700 zł, zostaną umieszczone na specjalnej stronie podziękowań w książce.

– Przy wsparciu od 60 zł otrzymasz egzemplarz książki z podpisem autora.

– Wszyscy uczestnicy otrzymają wczesny dostęp do wersji elektronicznej książki.

– Inne nagrody i prezenty — sprawdź na stronie poniżej!


Dołącz do nas!

Zróbmy razem, by ta książka ujrzała światło dzienne, aby pamięć o lirnikach nie zniknęła.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Download apps
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!

Oferty/licytacje 3

Kupuj, Wspieraj, Sprzedawaj, Dodawaj.

Kupuj, Wspieraj, Sprzedawaj, Dodawaj. Czytaj więcej

Pomagaj organizatorowi zrzutki jeszcze bardziej!

Dodaj swoją ofertę/licytację - Ty wystawiasz, a środki trafiają bezpośrednio na zrzutkę. Czytaj więcej.

Organizatora:
Książki • Inne
1. Вы атрымаеце асобнік кнігі з подпісам аўтара.
Пры падтрымцы ад 60 zł (≈ 15 EUR) — вы атрымаеце асобнік кнігі з подпісам аўтара.📬 Калі вам патрэбна дастаўка, калі ласка, пазначце адрас.Мы звяжамся ...

60 zł

Kupione 11 z 50

Wyjątkowe spotkania
2. Майстар-клас па гранню на колавай ліры
Калі вы ахвяруеце суму 300 zł, вы атрымаеце індывідуальны майстар-клас ад Сержука Доўгушава.(Фармат і месца ўзгадняюцца індывідуальна.)

300 zł

Dostępne 5 szt.

Książki • Inne
3. Вашае імя будзе пазначана ў кнізе + асобнік з подпісам у падарунак.
Імёны ўсіх, хто падтрымае на суму ад 1700 zł (≈ 400 EUR), будуць упісаныя ў асобную старонку падзякі ў кнізе.Акрамя таго, вы атрымаеце 1-2 кнігі ў пад...

1700 zł

Dostępne 10 szt.

Skarbonki

Jeszcze nikt nie założył skarbonki na tej zrzutce. Twoja może być pierwsza!

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!