id: p5bksa

Складаная жыццёвая сітуацыя – патрэбна падтрымка

Складаная жыццёвая сітуацыя – патрэбна падтрымка

Opis zrzutki

Мяне завуць Архіпенка Андрэй, я гісторык, магістр паліталогіі і актывіст. Я жыву ў Польшчы ўжо 4 гады, але цяпер апынуўся ў цяжкай сітуацыі.


Што здарылася?

Да канца мінулага лета я працаваў у беларускім НДА, але фінансаванне скончылася, і я застаўся без працы. Спрабаваў знайсці працу па спецыяльнасці, але безвынікова.

Падпрацоўваў, каб трымацца на плыву, але апошнія месяцы і гэтай магчымасці не стала. Спрабаваў уладкавацца прадаўцом, на будоўлю, але мяне не ўзялі.

Апошнія месяцы бессоніца і дэпрэсія ўскладняюць пошук працы. Я працягваю шукаць фінансаванне на запіс успамінаў пра Алеся Адамовіча і даследаванне культуры памяці у Тайвані, але без стабільнага заробку гэта цяжка.

Я ўжо маю запазычанасць за кватэру за 2 месяцы – 3000 злотых. Калі не змагу аплаціць да канца месяца, рызыкую згубіць жыллё.

Мая маці стала ахвярай махляроў – яна паверыла ашуканцам і перавяла ім 3000 еўра, спадзяючыся зарабіць. Гэтыя грошы яна ўзяла ў пазыку, і іх трэба вярнуць.

Маці мае праблемы са здароўем, але, каб выплаціць даўгі, вымушана гандляваць кансервацыяй на рынку.

Я спрабаваў справіцца сам, але цяпер я ў адчаі, і мая адзіная надзея – на дапамогу добрых людзей.


Хто я?

HILIPMmCcKZFzHLA.jpgУ 2018 годзе стаў ініцыятарам праекта па ўшанаванні памяці Алеся Адамовіча. Дзякуючы ініцыятыўнай групе мы змаглі ўсталяваць першы помнік пісьменніку і стварыць арт-аб’ект "Прыпынак Адамовіча". Праект атрымаў прызнанне ў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Пасля 2020 года я вымушаны быў пакінуць Беларусь. У Польшчы вучыўся на магістратуры, пасля працаваў у беларускім НДА, але фінансаванне скончылася.

Знайсці працу па спецыяльнасці ўскладняе мой узровень англійскай мовы (пакуль што A2). Таму я спрабую палепшыць англійскую і вучу традыцыйны кітайскі.

AXMPyq0S6EvPNJBP.jpgадчас пачатку вайны ва Украіне я быў першым, хто выйшаў да консульства Украіны ў Гданьску. Разам з аднагрупнікамі з Гданьскага ўніверсітэта арганізаваў збор дапамогі пад хэштэгам #StudenciDlaUkrainy.

Актыўны ўдзельнік беларускай дыяспары. Таксама займаюся даследаваннем Тайваня – яго шляха да дэмакратыі і культурнай памяці.

Працую над дакументальным фільмам пра Алеся Адамовіча, збіраю матэрыялы і фінансаванне. Спрабую скончыць курсы Frontend Development, каб атрымаць стабільную працу.


Куды пойдуць сабраныя грошы?


3000 злотых – на пакрыццё даўгоў за арэнду кватэры (2 месяцы).

1500 злотых – на базавыя патрэбы (харчаванне і камунальныя выдаткі пакуль не атрымаю ).

Каля 12 000 злотых – на пагашэнне доўгу маці


Я заўсёды дапамагаў іншым, але цяпер сам апынуўся ў крытычнай сітуацыі.


Калі вы можаце падтрымаць – нават маленькі ўнёсак можа даць надзею выйсці з гэтай складанай сітуацыі і стаць стала на нагі


Дзякуй усім, хто дапаможа!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Download apps
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!

Skarbonki

Jeszcze nikt nie założył skarbonki na tej zrzutce. Twoja może być pierwsza!

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!