Дапаможам нашай сяброўцы Аляксандры пераадолець цяжкі час
Дапаможам нашай сяброўцы Аляксандры пераадолець цяжкі час
Nasi użytkownicy założyli 1 274 620 zrzutek i zebrali 1 483 348 526 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
Сябры, Кіраўнічая рада звяртаецца да вас з просьбай падтрымаць унутраны непублічны збор для нашай сяброўкі Суполкі Аляксандры — таленавітай опернай спявачкі, кіраўнічкі школы спеву «Вольны подых», а таксама мамы траіх дзяцей, якая зараз перажывае няпросты жыццёвы момант.
Больш за год таму яна была вымушаная бегчы ў Польшчу, дзе з нуля, без падтрымкі, пачала будаваць сваё жыццё нанова. Такая сітуацыя знаёмая амаль кожнаму з нас. Яе праект «Вольны подых» стаў важнай прасторай не толькі для музычнага развіцця, але і для падтрымкі беларускай супольнасці. Вучні там маюць магчымасць займацца бясплатна, бо Аляксандра верыць у салідарнасць і ўзаемную дапамогу.
Цяпер яна апынулася ў цяжкай сітуацыі:
З-за непрадбачаных выдаткаў, звязаных з гісторыяй затрымання яе дачкі ў Арменіі (https://news.zerkalo.io/life/98791.html?tg=7), ёй бракуе 3000 злотых на аплату кватэры, якая мусіць быць унесена ўжо на наступным тыдні. Сродкі на дапамогу дачцэ былі сабраны спешна, у тым ліку праз пазыкі, і гэта выбіла яе з фінансавай раўнавагі.
🤝 Чаму важна падтрымаць
Усе гэтыя абставіны — цяжкія, але часовыя. Бо сітуацыя мусіць стабілізавацца ўжо ў наступным месяцы. Таму гэта разавая ўнутраная падтрымка, каб дапамагчы не страціць тое, што ўжо было створана настойлівасцю і вялікай працай.
🎯 Мэта: 3000 злотых
⏳ Тэрмін: 15.06
Калі маеце магчымасць — далучыцеся. Нават невялікі ўнёсак можа дапамагчы захаваць стабільнасць для чалавека, які шмат дае іншым. Трэба падтрымліваць адно аднога ў такіх складаных сітуацыях, бо разам мы штосьці большае, чым проста чацік. А калі нам самім тэрмінова спатрэбіцца дапамога — іншыя падтрымаюць нас❤️

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.