Купалле ва Уроцлаве 2025 - Noc Kupały we Wroclawiu 2025
Купалле ва Уроцлаве 2025 - Noc Kupały we Wroclawiu 2025
Nasi użytkownicy założyli 1 274 538 zrzutek i zebrali 1 483 123 586 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
🔥 КУПАЛЛЕ ВА УРОЦЛАВЕ — 28 ЧЭРВЕНЯ 🔥
Цёплая ноч, пах кветак, традыцыйныя песні, танцы вакол вогнішча, карагоды і не толькі... Купалле — гэта не проста свята, гэта сапраўднае чараўніцтва!
Суполка беларусаў Уроцлава t.me/belarusy_wroclawa запрашае вас на святкаванне Купалля ва Уроцлаве — у суботу, 28 чэрвеня!
Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам.
🎉 Праграма святкавання:
🕒 15:00–18:00 — майстар-класы і кірмаш:
• кірмаш рамеснікаў
• фудкорт
• майстар-класы: пляценне вянкоў, выраб тканых бірулькаў, творчыя заняткі
• заняткі для дзетак
• ёга на свежым паветры
• квіз і конкурсы з прызамі
✨ 18:00–20:00 — абрадавая частка:
• спевы
• традыцыйныя гульні і танцы
🔥 20:00–21:00 — вогнішча і купальскія забавы:
• скокі праз вогнішча
• пусканне вянкоў на ваду
• карагоды і спевы
🎶 21:00 — KUPALA PARTY:
• выступ «Аквалерыя»
• DJ-сэт
🧺 Што варта ўзяць з сабой?
• традыцыйны альбо "калятрадыцыйны" строй
• сродкi ад камароў і кляшчоў
• кветкі і стужкі на вянкі
• наяўныя грошы на кірмаш і фудкорт
• добры настрой
• данаты на пакрыццё выдаткаў, звязаных з забеспячэннем чыстай і ўтульнай прасторы для мерапрыемства (дзецям да 14 год — бясплатна)
📍 Дзе? Wyspa Opatowicka https://maps.app.goo.gl/7x9q8zFAH39wDRjQ7
👣 Як дабрацца? Найбліжэйшыя прыпынкі — Biskupin, Bartoszowice, ёсць бясплатны паркінг
🕓 Калі? Субота, 28 чэрвеня, пачатак а 15:00
Будзьма разам у гэтую самую магічную ноч лета 🌕✨
Запрашаем усіх — і дарослых, і дзетак!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.