Падтрымка Дома Творцаў у Варшаве / Wspieraj Dom Twórców
Падтрымка Дома Творцаў у Варшаве / Wspieraj Dom Twórców
Nasi użytkownicy założyli 1 265 361 zrzutek i zebrali 1 457 912 581 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
Гэты збор створаны для падтрымкі дзейнасці Дома Творцаў — прасторы ў Варшаве, якая ўжо некалькі гадоў з’яўляецца апорай для беларускіх дзеячаў культуры.
Зараз праект апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі — нам неабходна дапамога, каб пакрыць штомесячныя выдаткі на камунальныя паслугі і ўтрыманне дома.
Каманда праекта штодня працуе над пошукам новых партнёраў, крыніц фінансавання і ўстойлівых мадэляў развіцця. Мы разумеем, што гэта нялёгкі шлях, але свядома выбіраем яго — бо верым у сілу культуры, салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі.
📅 Нашы рэгулярныя выдаткі складаюць каля 3000 злотых (прыкладна 700 еўра). Гэтыя сродкі ідуць на:
💡 аплату электрычнасці, вады, газу і інтэрнэту
🧼 закупку бытавой хіміі, сродкаў гігіены і тэкстылю для рэзідэнтаў
🧹 уборку і тэхнічнае абслугоўванне прасторы
Ваш унёсак — гэта не проста фінансавая падтрымка. Гэта спосаб захаваць жывую, бяспечную і натхняльную прастору, у якой беларускія творцы могуць аднавіцца, ствараць, дзяліцца сваім мастацтвам і развіваць культуру.
Дом Творцаў — гэта не проста месца. Гэта супольнасць, у якой нараджаюцца ідэі, мацнеюць сувязі і гучыць голас свабоднай Беларусі.
Што ўжо зроблена:
🔸 Праведзена 8 арт-рэзідэнцый з удзелам больш як 500 дзеячаў культуры
🔸 Больш за 300 чалавек знайшлі часовы прытулак у Доме
🔸 Арганізаваны выставы, канцэрты, лекцыі і творчыя сустрэчы
🔸 Рэалізаваны стыпендыяльны праект — 10 творцаў(мастакі, музыкі, літаратары) з Беларусі атрымалі магчымасць жыць, тварыць і аднавіцца ў Варшаве
🔸 Падрыхтоўваецца 9-я арт-рэзідэнцыя і новая праграма мерапрыемстваў
Мы верым, што культура не мае межаў, а Дом Творцаў — гэта не толькі сцены, але супольнасць, салідарнасць і клопат.
🌐 Падрабязней: domtvorcau.com
💛 Падтрымайце нас на сталай аснове і/ці атрымайце натхняльны лот!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj ile osób odwiedziło i wsparło tę zrzutkę z twojego polecenia! Dowiedz się więcej.
Kupuj, Wspieraj, Sprzedawaj, Dodawaj.
Kupuj, Wspieraj, Sprzedawaj, Dodawaj. Czytaj więcej
Pomagaj organizatorowi zrzutki jeszcze bardziej!
Dodaj swoją ofertę/licytację - Ty wystawiasz, a środki trafiają bezpośrednio na zrzutkę. Czytaj więcej.
Organizatora:
25 zł
Kupione 1 z 50
70 zł
Kupione 1 z 10
400 zł
Kupione 1 z 10
140 zł
Dostępne 10 szt.
160 zł
Dostępne 10 szt.
300 zł
Dostępne 10 szt.
500 zł
Dostępne 10 szt.
1500 zł
Dostępne 5 szt.
2500 zł
Dostępne 5 szt.