Opis zrzutki
Są ludzie, których nie da się opisać jednym słowem...
Siarhei Parkhats, którego wielu z nas znało jako Jana Pamedora Reuckiego - Pamedora - był właśnie kimś takim..
Dla jednych był przyjacielem, dla innych kolegą, partnerem w działaniu, towarzyszem rozmów przy kawie albo po prostu fajnym kumplem, którego dobrze było mieć obok. Dla wielu z nas był kimś, kto potrafił połączyć ludzi, wyciągnąć pomocną dłoń i sprawić, że człowiek czuł się mniej samotny.
Pamedor odszedł zdecydowanie za wcześnie. Trudno pogodzić się z tą stratą. Jeszcze trudniej uwierzyć, że nie spotkamy go już na swojej drodze, nie pogadamy, nie wypijemy razem kawy i nie usłyszymy jego kolejnego pomysłu.
Był człowiekiem wielu talentów, pasji i zaangażowania. Dziennikarzem, aktywistą, wolontariuszem, baristą, człowiekiem, który tworzył miejsca i inicjatywy łączące ludzi. Przede wszystkim jednak był kimś, kto umiał być dla innych. Pomagał, wspierał i budował wspólnotę. Zostawił po sobie nie tylko wspomnienia, ale też ludzi, których połączył, i dobro, które będzie żyło dalej.
Dla wielu z nas Temperatura była czymś więcej niż kawiarnią — była miejscem spotkań, rozmów i bycia razem. Tak jak wiele innych rzeczy, które Pamedor robił, była odbiciem jego charakteru: otwartości, serdeczności i wiary w ludzi.
Dziś to my możemy zrobić coś dla niego.
Organizujemy tę zbiórkę, aby godnie pożegnać naszego przyjaciela Siarheia i pomóc jego rodzinie w tym niezwykle trudnym czasie.
Zebrane środki przeznaczymy na pokrycie kosztów pogrzebu i pożegnania Pamedora w Warszawie, a także na organizację transportu i przewiezienie go z Polski do Białorusi, gdzie zostanie pochowany. Chcemy również wesprzeć jego rodzinę w pokryciu kosztów wykonania i instalacji pomnika, aby mogła godnie upamiętnić Pamedora i mieć miejsce, do którego będzie mogła przychodzić, by wspominać bliską osobę.
To wiele trudnych spraw, które trzeba teraz zorganizować, a które wiążą się również ze znacznymi kosztami. Nie chcemy, żeby ciężar finansowy tego wszystkiego spoczywał wyłącznie na jego najbliższych.
Dlatego zwracamy się do Was — przyjaciół, znajomych, kolegów i wszystkich, którzy znali Pamedora, spotkali go na swojej drodze albo po prostu chcieliby pomóc.
Każda wpłata ma znaczenie. Niezależnie od tego, czy będzie to duża kwota, czy kilka złotych — każda pomoc jest wyrazem pamięci, solidarności i troski. Jeśli nie możesz wesprzeć zbiórki finansowo, udostępnij ją dalej. Pomóż nam dotrzeć do ludzi, którym Pamedor był bliski.
Wielu z nas Pamedor kiedyś pomógł. Wielu z nas robiło z nim różne rzeczy, dzieliło pomysły, pracę i codzienność. Wielu z nas ma z nim własną historię, wspomnienie, anegdotę albo obraz, który zostanie z nami na długo.
Teraz możemy być razem dla niego i dla jego rodziny.
Pamedor, dziękujemy Ci❤ za wszystkie spotkania, rozmowy, pomysły, za Twoją energię, za dobro, którym się dzieliłeś, i za ludzi, których dzięki Tobie poznaliśmy.
Nie zdążyliśmy powiedzieć Ci jeszcze wielu rzeczy. Ale możemy zadbać o to, żebyś został z nami we wspomnieniach, w miejscach, które były dla Ciebie ważne, i w ludziach, którym dałeś coś dobrego.
Pomóżmy mu godnie odejść i wspólnie zadbajmy o pamięć o nim.
Z wdzięcznością i smutkiem,
przyjaciele, koledzy i bliscy Pamedora
*******************************************************
Ёсць людзі, якіх немагчыма апісаць адным словам...
Сяргей Пархац, якога многія з нас ведалі як Яна Памедора Рэуцкага — Памедора — быў менавіта адным з такіх...
Для адных ён быў сябрам, для іншых — калегам, партнёрам у справах, суразмоўцам за кавай ці проста класным хлопцам, якога добра было мець побач. Ён быў тым, хто ўмеў аб’ядноўваць людзей, працягнуць руку дапамогі і зрабіць так, каб чалавек адчуваў сябе менш адзінокім.
Памедор сышоў значна занадта рана. Цяжка смарыцца з гэтай стратай. Яшчэ цяжэй паверыць, што мы больш не сустрэнем яго на сваім шляху, не паразмаўляем, не вып’ем разам кавы і не пачуем ягоную чарговую ідэю.
Ён быў чалавекам багатых талентаў, запалу і адданасці. Журналістам, актывістам, валанцёрам, барыстам — чалавекам, які ствараў месцы і ініцыятывы, што аб’ядноўвалі людзей. Але перш за ўсё ён быў тым, хто ўмеў быць для іншых. Дапамагаў, падтрымліваў і будаваў супольнасць. Ён пакінуў пасля сябе не толькі ўспаміны, але і людзей, якіх аб’яднаў, і дабро, якое будзе жыць далей.
Важным яго праектам стала стварэнне найбуйнейшай суполкі ў фэйсбуку сярод нашых людзей у Польшчы «Беларусы ў Варшаве» — прасторы, якая аб'яднала дзесяткі тысяч, дапамагла многім знайсці падтрымку, новых сяброў і адчуць сябе як дома ў краіне вымушанай эміграцыі..
Прыдумаў і выпесціў каву "па-бедуінску", паспрабаваць якую на варшаўскі Grochów з'язджаюцца людзі з усяго свету. Для многіх з нас «Тэмпература» была чымсьці большым, чым проста кавярняй — гэта было месца сустрэч, размоў і знаходжання разам. Як і многія іншыя рэчы, якія рабіў Памедор, яна была адлюстраваннем ягонага характару: адкрытасці, душэўнасці і веры ў людзей.
Сёння ўжо мы можам зрабіць штосьці для яго.
Мы арганізуем гэты збор, каб годна развітацца з нашым сябрам Сяргеем і дапамагчы ягонай сям’і ў гэты надзвычай цяжкі час.
Сабраныя сродкі мы накіруем на пакрыццё выдаткаў на пахаванне і развітанне з Памедорам у Варшаве, а таксама на арганізацыю транспарціроўкі і перавозку яго з Польшчы ў Беларусь, дзе ён будзе пахаваны. Мы таксама хочам падтрымаць ягоную сям'ю ў пакрыцці выдаткаў на выраб і ўсталяванне помніка, каб яна магла годна ўшанаваць памяць Памедора і мець месца, куды зможа прыходзіць, каб узгадаць блізкага чалавека.
Гэта шмат цяжкіх спраў, якія зараз трэба арганізаваць і якія звязаныя са значнымі фінансавымі выдаткамі. Мы не хочам, каб гэты цяжар лёг выключна на ягоных блізкіх.
Таму мы звяртаемся да вас — сяброў, знаёмых, калег і ўсіх, хто ведаў Памедора, сустракаў яго на сваім шляху ці проста хацеў бы дапамагчы.
Кожны ўнёсак мае значэнне. Незалежна ад таго, ці гэта будзе вялікая сума, ці некалькі злотых — кожная дапамога з'яўляецца выказваннем памяці, салідарнасці і клопату. Калі вы не можаце падтрымаць збор фінансава, падзяліцеся ім. Дапамажыце нам дабрацца да людзей, якім Памедор быў блізкі.
Многім з нас Сяргей калісьці дапамог. Мы рабілі з ім розныя справы, дзяліліся ідэямі, працай і штодзённасцю. У многіх з нас з ім звязаная свая гісторыя, успамін, тусоўка ці вобраз, які застанецца з намі назаўжды.
Цяпер мы можам быць разам для яго і для ягонай сям'і.
Памедор, дзякуем табе
за ўсе сустрэчы, размовы, ідэі, за тваю энергію, за дабро, якім ты дзяліўся, і за людзей, якіх дзякуючы табе мы пазналі...
Жыве Памедор! У нашых сэрцах