Дапамога мастаўлянскай парафіі пераадоліць наступствы буры
Дапамога мастаўлянскай парафіі пераадоліць наступствы буры
Opis zrzutki
Сродкі збірае Юрый Меляшкевіч — грамадзкі актывіст у справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, в. а. старшыні БНФ на замежжы.
Зьвяртаюся з просьбай дапамагчы праваслаўнай парафіі на радзіме Кастуся Каліноўскага — у Мастаўлянах. Некалькі дзён таму моцная бура нанесла вялікую шкоду старадаўнім мастаўлянскім могілкам. Вецер паваліў шмат дрэў, пашкодзіў надмагіллі, агароджу і іншыя элементы могілак.
Гэтыя могілкі маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасьць. На іх тэрыторыі знаходзіцца старадаўняя драўляная царква сьвятых Казьмы і Дзям'яна — адзіны захаваны гістарычны будынак з часоў, калі ў Мастаўлянах жыла сям'я Каліноўскіх.
Маштаб разбурэньняў настолькі вялікі, што невялікая парафія не ў стане самастойна справіцца з наступствамі стыхіі. Таму прашу падтрымаць збор сродкаў на аднаўленьне парадку на могілках.
Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на выдаленьне аварыйных дрэў, расчыстку завалаў, рамонт пашкоджаных агароджы і надмагілляў, а таксама на добраўпарадкаваньне тэрыторыі, якая пацярпела ад буры.
Кожная ахвяраваная сума дапаможа захаваць гэтае гістарычнае месца для будучых пакаленьняў. Дзякуй усім, хто вырашыць падтрымаць гэты збор!