Развіццё медыяканалаў фонду
Развіццё медыяканалаў фонду
Nasi użytkownicy założyli 1 233 651 zrzutek i zebrali 1 371 139 545 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
Вітаем, сябры!
Мы – Фонд “Беларусы ў Лодзі”, няўрадавая арганізацыя Беларусаў, якая знаходзіцца ў Польшчы. Многім з Вас мы ўжо знаёмыя, т.я. з'яўляемся неад'емнай часткай Дыяспары Беларусаў у Польшчы і ва ўсім свеце. І зараз нам патрэбна Ваша дапамога.
Мы маем вострую патрэбу ў каардынатары медыягрупы, які б вывеў нашу медыя-актыўнасць на высокі ўзровень, каб пра нас і нашу працу даведалася больш людзей, а сувязь з грамадскасцю стала шырэйшай. Акрамя спецыфічных кампетэнцый, падобная праца патрабуе значных намаганняў і затрат часу. Нашыя валанцёры, якія дапамагалі нам з працай медыягрупы раней, як і мы ўсе з'яўляюцца мігрантамі і не могуць сабе дазволіць надаваць яшчэ больш сілаў у інтарэсах фонду на валанцёрскіх пачатках.
Мы звяртаемся да ўсіх Беларусаў свету і просім Вас падтрымаць нас. Мы арганізуем збор сродкаў на аплату працы каардынатара медыягрупы Фонду "Беларусы ў Лодзі". З улікам усіх падаткаў і іншых выплат выніковая сума (брута-брута) складае 2000 злотых у месяц. Адпаведна збор разлічаны на 9 месяцаў працы каардынатара.
Мы верым, што любы, нават самы малы ўклад кожнага з Вас, прынясе карысць і дапаможа нам і далей цешыць Вас сваёй актыўнасцю.
Коратка аб фондзе "Беларусы ў Лодзі":
Фонд быў утвораны ў 2020 годзе, па клічы сэрцаў актыўных беларусаў, якія жывуць у Лодзі. Фонд пачынаў сваю дзейнасць для дапамогі і падтрымкі палітычным рэлакантам з Беларусі з мэтай змяншэння наступстваў палітычных рэпрэсій пасля выбараў 2020 года.
Цяпер дзейнасць фонду накіравана на падтрымку Беларусаў, Украінцаў і іншых іншаземцаў, якія пражываюць у Лодзі і Польшчы. Мы арганізуем курсы польскай мовы, аказваем інфармацыйную і псіхалагічную дапамогу, праводзім інтэграцыйныя і культурныя мерапрыемствы.
Наша дзейнасць з'яўляецца галоснай і нам важна знаёміць Вас з ёй праз нашы медыярэсурсы:
Старонка ў Instagram - https://www.instagram.com/belaruslodz/
Telegram - https://t.me/infoLODZBYwL
Facebook - https://www.facebook.com/bialorusini.w.lodzkim
Web - https://bialorusini-lodz.pl/
Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj na bieżąco statystyki!
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj na bieżąco statystyki!