Каляды для беларусаў і беларусак Кракава | Kalady Białoruskie w Krakowie
Каляды для беларусаў і беларусак Кракава | Kalady Białoruskie w Krakowie
Nasi użytkownicy założyli 1 226 041 zrzutek i zebrali 1 347 772 919 zł
A ty na co dziś zbierasz?
Opis zrzutki
Беларуская дыяспара ў Кракаве ўжо чацвёрты год запар арганізоўвае Каляды (раней — Беларускі кірмаш) — галоўнае зімовае свята з ялінкай і падарункамі для дзетак ды насычанай праграмай мерапрыемстваў для ўсіх. Запрашаем вас дапамагчы арганізаваць Каляды-2023 і разам адзначыць канец года.
У 2021 годзе мы рыхтавалі падарункі для 60 дзяцей, аднак прыйшло ажно 80! Летась мы рыхтаваліся да сотні дзяцей, а сабралася ажно 112. Кожны год мы мелі магчымасць узрадаваць усіх беларусікаў дзякуючы вашай падтрымцы — і ў гэты раз нам таксама патрэбна ваша дапамога.
Каляды адбудуцца 17 снежня (нядзеля) у Muzeum Podgórza (ul. Limanowskiego 51). Першыя мерапрыемствы пачнуцца а 10:00, а ўсё свята працягнецца да 21:30.
У першую палову дня мы арганізоўваем дзіцячае свята! А 11-й пачнецца спектакль ад лялечнага тэатру «Леў і Птушка» (колькасць месцаў на яго абмежаваная, рэгіструйцеся па спасылцы). Далей, а 12:30, адбудзецца інтэрактыўны спектакль ад Дзеда Мароза (Святога Мікалая), які падрыхтуе падарункі для дзяцей. Каб і ваша сям’я атрымала гасцінец, запоўніце анкету. А перад абедам, а 14:30, выступіць этна-гурт Laleja, разам з якім мы будзем калядаваць.
Поўную праграму Калядаў мы апублікуем у акаўнтах «Крока» у Instagram і Facebook, а таксама ў Telegram-канале Białorusini.Krakow. Падпісвайцеся, каб нічога не прапусціць.
Мы ніколі не забываем пра тых, хто адзначае святы за кратамі, і таму ў нас будзе магчымасць падпісаць паштоўку для палітзняволеных разам з Майстэрняй паштовак салідарнасці.
Арганізатары і арганізатаркі не бяруць сабе ганарараў. Усе сабраныя грошы ідуць выключна на падрыхтоўку мерапрыемстваў.
Сёлета мы сабралі 5 480 злотых ад вас, і з іх 4 696 злотых сышлі на падарункі дзеткам. Астатнія грошы мы патрацілі на арэнду прасторы і абсталявання, ежу для валанцёраў, друкаваныя матэрыялы і ўпрыгажэнні. Нас таксама падтрымала фінска-дацкая дыяспара беларусаў і беларусак, за што ім вялікі дзякуй.
Хто займаецца арганізацыяй
За падрыхтоўку гэтых мерапрыемстваў адказвае таварыства «Крок» (Białoruskie Stowarzyszenie “Krok”) — частка актыву беларускай дыяспары ў Кракаве, якая займаецца арганізацыяй культурна-сацыяльных івентаў.
Вы можаце нас ведаць па Пікніку Letucień у 2023 годзе, а таксама па Ночы расстраляных паэтаў і Тыдню Дзядоў. Асобныя сябры і сяброўкі таварыства займаліся гэтаксама Пікніком у мінулыя гады і іншымі мерапрыемствамі — Беларускімі кірмашамі, Днямі Волі і г.д.
Да нас заўсёды можна далучыцца — вы можаце стаць валанцёрам ці валанцёркай на асобныя івенты ці пастаянным сябрам ці сяброўкай Крока. Каб даведацца больш пра нашы актыўнасці, зазірніце ў наш Instagram. Калі вы жадаеце далучыцца, пішыце нам у Instagram ці на пошту [email protected].
Кожным сумесным святам мы спрабуем дадаць і дзецям, і дарослым добрых успамінаў, натхніць і падтрымаць сваіх, а таксама захаваць нашую цудоўную культуру ў сэрцах, бо, як казаў Караткевіч, кожны носіць сваё неба з сабой. І Беларусь там, дзе мы з вамі.
Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj na bieżąco statystyki!
Stwórz swój własny link do promocji zrzutki i sprawdzaj na bieżąco statystyki!