id: ykrcck

Wolny Chór w Krakowie

Wolny Chór w Krakowie

Opis zrzutki

Шаноўныя сябры, Вольны Хор вырашыў сам прыехаць у Кракаў, цалкам за свой кошт. Удзельнікі Хору едуць з розных гарадоў, хто машынай, хто цягніком. У іх няма фінансавых мажлівасцяў застацца ў Кракаве на ноч, а за выступы ўдзельнікі Хору не атрымаюць ганарараў.


Калі вы хочаце выказаць удзельнікам Хору падзяку, дапамагчы ім пакрыць кошты на падарожжа да нас і назад, калі ласка, перашліце сюды ахвяраванне перад 22-ім студзеня, каб у дзень выступу можна было перадаць сабранае ад дыяспары дырыжорцы Хору па іх першым канцэрце на Віле Дэц'юса.


*


«Вольны хор» — гэта музычны грамадска-палітычны рух, які аб'яднаў людзей розных прафесій, не толькі музыкаў і вакалістаў, але і інжынераў, эканамістаў, настаўнікаў, мастакоў і шматлікіх іншых. Ён узнік як рэакцыя на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Ужо больш за два гады «Вольны хор» змагаецца за права беларусаў свабодна і адкрыта выказваць свае думкі.

Чальцы «Вольнага Хору» былі вымушаны з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.

Рэпертуар «Вольнага Хору» складаюць беларускія творы. «Вольны хор» ставіць за мэту папулярызацыю беларускай музыкі і яе распаўсюд. Важным для ўдзельнікаў «Вольнага Хору» з’яўляецца адраджэнне забытых твораў, пошук загубленных спеваў і іх вяртанне ў сучасную музычную прастору. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім спевам, ўзгадоўваць культуру массавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Download apps
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!

Komentarze 2

 
2500 znaków