id: ypvnsy

Беларуская Школка ва Уроцлаве

Беларуская Школка ва Уроцлаве

Opis zrzutki

Шаноўныя сябры!

Беларуская школка ва Уроцлаве запрашае вас далучыцца да важнай ініцыятывы. 

Вось ужо тры гады школка з'яўляецца месцам, дзе дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў вывучаюць беларускую мову, гісторыю, геаграфію і родную культуру. 

Гэта прастора, дзе мы разам з дзецьмі падтрымліваем жывую сувязь з беларускімі традыцыямі і гісторыяй.

Для таго каб школка магла працягваць сваю дзейнасць, мы пачынаем збор сродкаў, якія пойдуць на частковую кампенсацыю працы нашых адданых выкладчыкаў. 

Настаўнікі школы працуюць над распрацоўкай якасных і цікавых навучальных матэрыялаў, якія робяць нашыя заняткі захапляльнымі і эфектыўнымі.

Ваша падтрымка дасць магчымасць:

 - стварыць больш разнастайных метадычных матэрыялаў для заняткаў,

 - зрабіць навучальны працэс даступным і разнастайным,

матываваць настаўнікаў працягваць сваю працу, якая фармуе новае пакаленне беларусаў у Вроцлаве.

Кожны ўнёсак – гэта інвестыцыя ў веды, памяць і ідэнтычнасць нашых дзяцей. 

Мы верым, што дзякуючы вашай дапамозе школка зможа існаваць і развівацца, падтрымліваючы беларускае слова і культуру далёка ад радзімы.

Больш падрабязна пра нашыя заняткі вы можаце даведацца на нашай старонцы ў Instagram @bialoruska_szkolka.

Дзякуем вам за падтрымку!

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Ta zrzutka nie ma jeszcze opisu.

Korzyści płynące ze wsparcia cyklicznego:
Organizator otrzymuje 100% Twoich środków - nie pobieramy prowizji
Zachowujesz pełną kontrolę - w każdej chwili możesz bez zobowiązań przerwać wsparcie
Organizator może w pełni skupić się na swojej twórczości/działalności
Otrzymujesz stały dostęp do postów oraz specjalne wyróżnienie
Nie musisz pamiętać o kolejnych wpłatach
To prostsze niż Ci się wydaje :)
Download apps
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!
Pobierz aplikację mobilną Zrzutka.pl i zbieraj na swój cel gdziekolwiek jesteś!

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!