Upamiętnienie białoruskiego batalionu w Wojsku Litewskim!
Upamiętnienie białoruskiego batalionu w Wojsku Litewskim!
Aktualności1
-
Відэа пра Беларускі асобны батальён стварылі для літоўскай аўдыторыі ініцыятары праекту стварэння памятнай шыльды
Dodawaj aktualności i informuj wspierających o postępach akcji.
To zwiększy wiarygodność Twojej zrzutki i zaangażowanie darczyńców.
Opis zrzutki
Разам захаваем гісторыю беларусаў, якія абаранялі незалежнасць Літвы. Падтрымайце ўшанаванне памяці Беларускага асобнага батальёна ў Войску літоўскім.

PO POLSKU NIŻEJ
Мэта збору сродкаў: Усталяваць памятную дошку ў Каўнасе на будынку казармаў, дзе ў 1920–1921 гадах дыслакаваўся Беларускі асобны батальён.
У літоўскім горадзе Каўнас дыслакаваўся Беларускі асобны батальён, вайсковая адзінка міжваеннага Войска літоўскага. Жаўнеры гэтага батальёна вызначыліся ў баях супраць бальшавікоў, а іх адвагу адзначыў сам прэзідэнт Літвы Антанас Смятона. Пяцьдзясят адзін салдат атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Літвы — Крыж Вялікага Князя Гедыміна.
Восенню 2024 года ўдалося знайсці былыя казармы батальёна. Менавіта тут, у самым цэнтры Каўнаса, мы плануем адкрыць памятную дошку, прысвечаную ўкладу беларусаў у барацьбу Літвы за незалежнасць.

Мяне завуць Сяргей Пеляса, я беларускі журналіст, які працуе на тэлебачанні «Белсат». Ад пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны я падтрымліваю сваімі зборамі Полк Каліноўскага, беларускіх добраахвотнікаў. Цяпер час падтрымаць памяць беларускіх добраахвотнікаў у Літве. Стрыечны брат майго прадзеда, Вячаслаў «Хмара» Разумовіч, быў адным з афіцэраў гэтага батальёна. Гісторыя Беларускага асобнага батальёна таксама з'яўляецца часткай гісторыі маёй сям'і.

Чаму падтрымка гэтага збору такая важная?
Гістарычная праўда: Ушанаванне памяці батальёна — гэта крок да сапраўднага адлюстравання агульнай гісторыі Беларусі і Літвы. Гэта сімвал братэрства і салідарнасці перад абліччам агульнай пагрозы, як тады, так і сёння.
Сучаснае пасланне: Мемарыяльная дошка стане важным сімвалам узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі, што вельмі важна сёння.
Сімвалічнае месца: Гэта адно з нямногіх месцаў у Літве, дзе ўшаноўваюць агульную барацьбу. Яно стане знакавым для ўсіх, хто шануе свабоду і памяць герояў.
Ініцыятыву падтрымалі:
Вераніка Выгоўская, дырэктарка няўрадавай арганізацыі «Паліглотная моўная арганізацыя»:
«Я жыву ў Коўна з 2021 году, за гэты час я пазнаёмілася з беларусамі Коўна, з якімі мы заснавалі Беларускую
Сябрыну. Я вельмі люблю літоўскую мову і культуру, і лічу, што беларусам есць шмат чаму ў літоўцаў павучыцца. І
адна з тых рэчаў – гэта павага да сваёй гісторыі і да сваіх герояў. Усталяванне памятнай дошкі на былых казармах Беларускага Асобнага Батальёну ў Коўна – я лічу вельмі важным для паразумення з літоўскім грамадствам і супрацьдзеяння дэзынфармацыі. Асноўнае паведамленне гэтага гістарычнага крока – беларусы і літоўцы скрозь стагоддзі былі і застануцца сябрамі.»
Відэа пра Беларускі асобны батальён стварылі для літоўскай аўдыторыі ініцыятары праекту стварэння памятнай шыльды
Русціс Камунтавічус, прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага:
«Літоўцы і гуды з часоў Сярэднявечча змагаліся з агульнымі ворагамі. Спачатку з тымі, хто нападаў з Захаду, а
пасля – з тымі, хто рваўся з Усходу. Беларускі батальён – адзін з прыкладаў XX стагоддзя, які сведчыць: нават не
маючы агульнай дзяржавы, мы падтрымліваем адно аднаго перад тварам агульнай пагрозы».
Яўген Красулін, беларускі гісторык, які жыве ў Літве: «Пасля вайны з Саветамі Беларускі батальён у Літоўскай Рэспубліцы быў акружаны пашанай,
першы прэзідэнт Літвы Антанас Смятона выразіў беларусам падзяку за іх удзел у барацьбе за
літоўскую незалежнасць.»
Томаш Блашчак, доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага:
«Ад пачатку фармавання Войска Літоўскага ў лістападзе 1918 г. розныя беларускія (гудзкія)
падраздзяленні былі важнай часткай яго структуры. Беларусы разам з прадстаўнікамі іншых
меншасцяў служылі і актыўна ўдзельнічалі ў баёх вайны за незалежнасць Літвы: у 1919–1920 гг.»
Гінтаўтас Сургайліс, гісторык, публіцыст і даследчык гісторыі Літоўскай арміі:
«Беларускія салдаты пакінулі яркі след у гісторыі Літвы. Гэта была агульная барацьба за свабоду і незалежнасць Літвы, літоўская зямля паліта крывёю беларускіх салдат. У барацьбе за незалежнасць загінула больш за 30 беларускіх дабравольцаў, каля двух дзесяткаў былі паранены, 51 – кавалер Крыжа Віціса».
Нам патрэбна 14 000 злотых для рэалізацыі праекта няўрадавай арганізацыі «Паліглот». Частка ад агульнай сумы ў 3700 еўра ўжо сабрана праз збор сродкаў у Літве. Сродкі будуць выкарыстаны для стварэння і ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі, распрацаванай вядомым літоўскім скульптарам Кястуцісам Ланаўскасам.а таксама для прасоўвання гісторыі Беларускага асобнага батальёна ў Войску літоўскім.
Праект прайшоў этап гістарычнага даследавання і быў ухвалены неабходнымі літоўскімі ўстановамі.
Як вы можаце дапамагчы?
Кожнае ахвяраванне, нават самае маленькае, збліжае нас. да нашай мэты. Мы верым, што з вашай падтрымкай мы зможам адкрыць мемарыяльную дошку 23 лістапада 2025 года — у Дзень літоўскіх ваяроў.
Далучайцеся да нас і дапамажыце нам захаваць гэтую важную частку гісторыі!

PL
Utrwalamy historię Białorusinów broniących niepodległości Litwy. Wesprzyj upamiętnienie białoruskiego batalionu w Wojsku Litewskim.
Cel zbiórki: Instalacja pamiątkowej tablicy w Kownie na budynku koszar, w którym stacjonował Samodzielny Białoruski Batalion w latach 1920-1921.
W litewskim mieście Kowno stacjonował Samodzielny Białoruski Batalion – jednostka wojskowa wchodząca w skład międzywojennego Wojska Litewskiego. Żołnierze tego batalionu wyróżnili się w walkach przeciwko bolszewikom, a ich męstwo zostało docenione przez samego prezydenta Litwy, Antanasa Smetonę. Aż 51 żołnierzy otrzymało najwyższe litewskie odznaczenie – Krzyż Wielkiego Księcia Giedymina (Krzyż Pogoni).
Jesienią 2024 roku udało się zlokalizować dawne koszary batalionu. To właśnie w tym miejscu, w sercu Kowna, planujemy odsłonić pamiątkową tablicę, która upamiętni wkład Białorusinów w walkę o niepodległość Litwy.
Nazywam się Siarhiej Pelesa, jestem dziennikarzem białoruskim i polskim, pracuję w telewizji Belsat. Kuzyn mojego pradziadka Wiaczasłau “Chmara” Razumowicz był jednym z oficerów tego batalionu. Historia Samodzielnego Białoruskiego Batalionu jest również częścią mojej rodzinnej historii.
Dlaczego ta zbiórka jest tak ważna?
- Prawda historyczna: Upamiętnienie batalionu to krok w stronę rzetelnego przedstawienia wspólnej historii białorusko-litewskiej. To symbol braterstwa i solidarności w obliczu wspólnego zagrożenia, zarówno wtedy, jak i dzisiaj.
- Współczesny przekaz: Tablica będzie ważnym symbolem wzajemnego zrozumienia i współpracy między narodami, co jest kluczowe w dzisiejszych czasach.
- Symboliczne miejsce: To jedno z nielicznych miejsc w Litwie upamiętniających wspólne walki. Stanie się punktem orientacyjnym dla wszystkich, którzy cenią wolność i pamięć o bohaterach.
Inicjatywę wsparli:
Veranika Vyhouskaya, dyrektorka organizacji pozarządowej Polyglot Language Organization.":
"Mieszkam w Kownie od 2021 roku. W tym czasie poznałam Białorusinów z Kowna, z którymi założyliśmy Białoruską Siabrynę [pol. Wspólnotę]. Bardzo kocham litewski język i kulturę i uważam, że Białorusini mają wiele do nauczenia się od Litwinów. Jedną z tych rzeczy jest szacunek do własnej historii i swoich bohaterów. Uważam, że instalacja tablicy pamiątkowej na terenie byłych koszar SamodzielnegoBiałoruskiego Batalionu w Kownie jest bardzo ważna dla porozumienia z litewskim społeczeństwem i przeciwdziałania dezinformacji. Główne przesłanie tego historycznego kroku to: Białorusini i Litwini przez wieki byli i pozostaną przyjaciółmi."
Rustis Kamuntavičius, profesor Uniwersytetu Witolda Wielkiego, dyrektor Instytutu Wielkiego Księstwa Litewskiego:
"Litwini i Białorusini od czasów średniowiecza walczyli ze wspólnymi wrogami. Najpierw z tymi, którzy atakowali z Zachodu, a później z tymi, którzy napierali ze Wschodu. Batalion białoruski to jeden z przykładów z XX wieku, który świadczy, że nawet nie mając wspólnego państwa, wspieramy się nawzajem w obliczu wspólnego zagrożenia."
Jauhien Krasulin, historyk białoruski mieszkający na Litwie: "Po wojnie z Sowietami, Batalion Białoruski w Republice Litewskiej był otoczony szacunkiem. Pierwszy prezydent Litwy, Antanas Smetona, wyraził Białorusinom podziękowanie za ich udział w walce o niepodległość Litwy."
Tomasz Błaszczak, doktor nauk historycznych, Uniwersytet Witolda Wielkiego:
"Od początku formowania Armii Litewskiej w listopadzie 1918 roku różne białoruskie pododdziały stanowiły ważną część jej struktury. Białorusini, wraz z przedstawicielami innych mniejszości, służyli i aktywnie uczestniczyli w walkach w wojnie o niepodległość Litwy."
Gintautas Surgailis, historyk, publicysta, badacz historii Armii Litewskiej:
"Białoruscy żołnierze pozostawili wyraźny ślad w historii Litwy. Była to wspólna walka o wolność i niepodległość Litwy. Litewska ziemia została przelana krwią białoruskich żołnierzy. W walce o niepodległość zginęło ponad 30 białoruskich ochotników, około dwudziestu zostało rannych, a 51 było kawalerami Krzyża Pogoni (Vytis)".
Do realizacji projektu organizacji pozarządowej Polyglot language organization potrzebujemy 14000 zł. Część środków z ogólnej kwoty 3700 euro już została zebrana przez zbiórkę na Litwie. Środki zostaną przeznaczone na wykonanie i instalację tablicy, zaprojektowanej przez znanego litewskiego rzeźbiarza Kęstutisa Lanauskasa, a także na wypromowanie historii Samodzielnego Batalionu Białoruskiego w Wojsku Litewskim.
Projekt przeszedł etap badań historycznych i został uzgodniony w niezbędnych litewskich instytucjach.
Jak możesz pomóc?
Każda, nawet najmniejsza, wpłata przybliża nas do celu. Wierzymy, że dzięki Waszemu wsparciu uda nam się odsłonić tablicę 23 listopada 2025 roku – w Dniu Żołnierzy Litewskich.
Dołącz do nas i pomóż nam ocalić tę ważną część historii!