Падтрымка Дома Творцаў у Варшаве / Wspieraj Dom Twórców
Падтрымка Дома Творцаў у Варшаве / Wspieraj Dom Twórców
Our users created 1 270 159 fundraisers and raised 1 471 185 017 zł
What will you fundraise for today?
Description
Гэты збор створаны для падтрымкі дзейнасці Дома Творцаў — прасторы ў Варшаве, якая ўжо некалькі гадоў з’яўляецца апорай для беларускіх дзеячаў культуры.
Зараз праект апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі — нам неабходна дапамога, каб пакрыць штомесячныя выдаткі на камунальныя паслугі і ўтрыманне дома.
Каманда праекта штодня працуе над пошукам новых партнёраў, крыніц фінансавання і ўстойлівых мадэляў развіцця. Мы разумеем, што гэта нялёгкі шлях, але свядома выбіраем яго — бо верым у сілу культуры, салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі.
📅 Нашы рэгулярныя выдаткі складаюць каля 3000 злотых (прыкладна 700 еўра). Гэтыя сродкі ідуць на:
💡 аплату электрычнасці, вады, газу і інтэрнэту
🧼 закупку бытавой хіміі, сродкаў гігіены і тэкстылю для рэзідэнтаў
🧹 уборку і тэхнічнае абслугоўванне прасторы
Ваш унёсак — гэта не проста фінансавая падтрымка. Гэта спосаб захаваць жывую, бяспечную і натхняльную прастору, у якой беларускія творцы могуць аднавіцца, ствараць, дзяліцца сваім мастацтвам і развіваць культуру.
Дом Творцаў — гэта не проста месца. Гэта супольнасць, у якой нараджаюцца ідэі, мацнеюць сувязі і гучыць голас свабоднай Беларусі.
Што ўжо зроблена:
🔸 Праведзена 8 арт-рэзідэнцый з удзелам больш як 500 дзеячаў культуры
🔸 Больш за 300 чалавек знайшлі часовы прытулак у Доме
🔸 Арганізаваны выставы, канцэрты, лекцыі і творчыя сустрэчы
🔸 Рэалізаваны стыпендыяльны праект — 10 творцаў(мастакі, музыкі, літаратары) з Беларусі атрымалі магчымасць жыць, тварыць і аднавіцца ў Варшаве
🔸 Падрыхтоўваецца 9-я арт-рэзідэнцыя і новая праграма мерапрыемстваў
Мы верым, што культура не мае межаў, а Дом Творцаў — гэта не толькі сцены, але супольнасць, салідарнасць і клопат.
🌐 Падрабязней: domtvorcau.com
💛 Падтрымайце нас на сталай аснове і/ці атрымайце натхняльны лот!

There is no description yet.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.
Buy, Support, Sell, Add.
Buy, Support, Sell, Add. Read more
Help the Organiser even more!
Add your offer/auction - you sell, and the funds go directly to the fundraiser. Read more.
Created by Organiser:
1. Падзяка + лічбавая паштоўка з арт-працай рэзідэнта
25 zł
Sold: 1 out of 50
2. Набор з 10 аўтарскіх паштовак з працамі ўдзельнікаў арт-рэзідэнцый
75 zł
Sold: 1 out of 10
6. Відэа-віншаванне на свята або Дзень народзінаў
400 zł
Sold: 1 out of 10
3. Заняткі для дзяцей і дарослых
140 zł
Available 10 pcs.
4. Майстар-клас ад Сержука Доўгушава
160 zł
Available 10 pcs.
5. Майстар-класы па малюнку для дзяцей і дарослых
300 zł
Available 10 pcs.
7. Святочная сустрэча ў “Доме Творцаў”
500 zł
Available 10 pcs.
8. Карціна на выбар ад беларускага мастака
1500 zł
Available 5 pcs.
9. Выступленне музычнага калектыву на вашым мерапрыемстве
2500 zł
Available 5 pcs.