Дапамажы арганізаваць Пікнік Letucień | Pomóż zorganizować Piknik Letucień
Дапамажы арганізаваць Пікнік Letucień | Pomóż zorganizować Piknik Letucień
Our users created 1 226 301 fundraisers and raised 1 348 423 725 zł
What will you fundraise for today?
Description
Беларуская дыяспара Кракава рыхтуе юбілейны пяты Пікнік Letucień. Гэта вялікае свята, якое патрабуе сур'ёзных фінансаў для арганізацыі, таму нам не справіцца без вашай падтрымкі. Станьце часткай гэтай падзеі!
[po polsku poniżej]
LTCŃ — гэта вялікі летні фестываль беларускай культуры з вольным уваходам. У 2023 годзе мы сабралі да чатырох тысяч чалавек, якія файна бавілі час на больш чым дзесяці пляцоўках Пікніка. Мы няспынна расцем, і ў гэтым годзе вас чакае яшчэ больш пляцовак і яшчэ больш актыўнасцяў.
Наш фестываль — гэта свята для ўсіх узростаў, дзе кожны і кожная знойдзе штосьці для сябе: ад дзіцячай пляцоўкі і фудкорту да DJ-art-VR-зоны і этна-стрэфы ці літаратурнай прасторы. Наша мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць яркія праекты.
Сёлета разам з беларускім мастаком Doctor Oy мы арганізавалі рэдызайн фестывалю. Цяпер у нас новы лагатып LTCŃ і абноўлены дызайн у сацсетках. Падпісвайцеся на наш Instagram і глядзіце!
Частка нашых планаў на гэты Пікнік (гэта не ўсё!) — на ілюстрацыі ніжэй.
🙌 Хто мы
Як і летась, Пікнік арганізоўвае беларускае таварыства «Крок». Гэта каманда актыву дыяспары, якая займаецца вялікімі мерапрыемствамі ў Кракаве: Дзяды, Каляды, Тыдзень роднай мовы і іншае.
Наша каманда — гэта каля 40 арганізатараў і арганізатарак, якія клапоцяцца пра кожную дэталь фестывалю. У дапамогу мы шукаем дзясяткі валанцёраў і валанцёрак, і ты яшчэ можаш далучыцца — запоўні вось гэту невялікую форму.
Над LTCŃ працуюць людзі з абсалютна розных сфер (ад IT, медыя і адукацыі да культуры і сферы паслуг). У камандзе ёсць як студэнты і студэнткі, так і бацькі дзяцей-падлеткаў. Для некаторых з нас гэта ўжо трэці ці чацвёрты Пікнік, а некаторыя ўдзельнічаюць у ім упершыню. Адным словам, наша каманда — гэта разнастайнасць!
🔻 Колькі каштуе арганізаваць Пікнік
У 2023 годзе фестываль каштаваў 52 тысячы злотых. Гэта на 19 тысяч больш, чым у 2022 годзе. Палова сумы сышла на абсталяванне для сцэн і пляцовак (сама сцэна, апаратура, намёты, сталы і г.д.). Астатнія грошы пайшлі на стварэнне ўмоваў для выступоўцаў Пікніка, падрыхтоўку мерча, адміністрацыйныя выдаткі, дэкарацыі, харчаванне валанцёраў і валанцёрак ды расходнікі.
Вы падтрымалі Letucień ажно на 16 тысяч злотых, што амаль у чатыры разы больш, чым у 2022 годзе, ці траціна леташняга бюджэту фестывалю! Гэта фантастычная лічба, якой мы ўсе можам ганарыцца. Вялікі вам дзякуй за такую падтрымку!
💛 Дапамажыце арганізаваць LTCŃ
Мы працягваем расці, і гэты год будзе яшчэ больш маштабным і яркім. А без вашай падтрымкі арганізацыя такога фестывалю немагчыма. Вашы ахвяраванні дапамогуць нам рэалізаваць усе ідэі і арганізаваць фантастычны Пікнік LTCŃ.
Станьце часткай гэтай унікальнай падзеі. Падтрымаць фестываль = падтрымаць дыяспару і даць нам рэсурсы для новых яркіх праектаў ад беларусаў і беларусак.
Грошы пойдуць на рэалізацыю планаў, пералічаных у гэтым тэксце. Мы зробім справаздачу пра сабраныя ахвяраванні і тое, куды яны пайшлі. Каманда Пікніка не атрымлівае аніякіх ганарараў. Усе сабраныя грошы ідуць выключна на арганізацыю фестывалю. Вялікі дзякуй!
—————————— po polsku —————————
Białoruska diaspora w Krakowie przygotowuje się do jubileuszowego piątego Pikniku Letucień. Dołącz do tego święta!
LTCŃ to wielki letni festiwal białoruskiej kultury. W 2023 roku zgromadziliśmy ponad cztery tysiące osób, które świetnie się bawiły na ponad dziesięciu placach Pikniku. Nieustannie się rozwijamy, a w tym roku czeka cię jeszcze więcej placówek i aktywności.
Nasz festiwal to święto dla wszystkich grup wiekowych, gdzie każdy znajdzie coś dla siebie: od placówki dla dzieci po strefę DJ-art-VR i strefę etniczną czy przestrzeń literacką. Naszym celem jest integrowanie Białorusinów, wzmacnianie diaspory w Krakowie i wspólne tworzenie błyskotliwych projektów.
Plany na rok 2024
W tym roku połączyliśmy siły z białoruskim artystą Doctor Oy, aby odnowić festiwal. Teraz mamy nowy logo LTCŃ i zaktualizowany design w mediach społecznościowych. Subskrybujcie nasz Instagram i obserwujcie!
1. Główna scena z czterema zespołami muzycznymi
2. Strefa DJ-Art-VR. W tym roku będzie to niepowtarzalna przestrzeń artystyczna, jakiej jeszcze na żadnym festiwalu nie było
3. Duży plac zabaw dla dzieci (o dwa razy większy niż w poprzednim roku) z bogatym programem gier i zajęć
4. Nowa strefa etniczna z białoruskim kolorytem
5. Nowa strefa literacka od festiwalu intelektualnej książki Pradmova
6. Food court na 10 food trucków
7. Strefa sportowa z mini-piłką nożną i znanym prezenterem (którego wkrótce ogłosimy)
8. Strefa edukacyjna z interaktywnymi wykładami
9. Zaktualizowana strefa warsztatów: będą trwały przez cały dzień, a nie według sztywnego harmonogramu
10. Strefa solidarności z prezentacją różnych inicjatyw NGO działających na rzecz praw człowieka i mniejszości
11. Kiermasz z 40 rzemieślnikami
12. Strefa odpoczynku od "Nowej Białorusi"
Kim jesteśmy
Tak jak w poprzednich latach, Piknik organizuje białoruskie stowarzyszenie "Krok" (Facebook, Instagram). To zespół aktywistów diaspory, który organizuje duże wydarzenia w Krakowie: Dziady, Kawałdzy, Tydzień Języka Ojczystego i inne.
Nasz zespół liczy około 40 organizatorów, którzy dbają o każdy detal festiwalu. Szukamy dziesiątek wolontariuszy, a ty także możesz dołączyć — wypełnij ten niewielki formularz.
Przygotowania do LTCŃ
Bez wsparcia organizacji festiwal nie byłby możliwy. Wasze datki pomogą nam zrealizować wszystkie pomysły i zorganizować fantastyczny Piknik LTCŃ. Stań się częścią tego wyjątkowego wydarzenia. Wsparcie festiwalu = wsparcie diaspory i dostarczenie nam zasobów do nowych projektów od Białorusinów i Białorusinek.
Pieniądze zostaną przeznaczone na realizację planów wymienionych w tekście. Przedstawimy raport z zebranych datków i to, na co zostały one przeznaczone. Zespół Pikniku nie pobiera żadnych honorariów. Wszystkie zebrane środki idą wyłącznie na organizację festiwalu. Ogromne dzięki za wsparcie!
There is no description yet.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser.
Offers/auctions 3
Buy, Support.
Buy, Support. Read more
Created by Organiser:
100 zł
Sold: 17
150 zł
Sold: 78
250 zł
Sold: 12